Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Па дадзеных Магілёўскага аўтавучэбнага камбіната АсіповIцкага філіяла АП-19, за студзень-жнівень паслугамі па падрыхтоўцы вадзіцеляў катэгорыі «В» скарысталася 146 чалавек — на 7 больш, чым летась. 77 вадзіцеляў былі перападрыхтаваны для ваджэння аўтамабіляў, якія абсталяваны газавымі ўстаноўкамі.

Райста за 8 месяцаў закупіла ад насельніцтва 2.558,6 тон металалому, з іх 81,6 — каляровага; макулатуры — 114,4; адыходаў тэкстылю — 1,6; ПЭТ-бутэлек — 5,6; шклабою — 60,2. Такім чынам землякі зарабілі каля 5 мільярдаў рублёў.

На мясцовым занальным вузле электрасувязі ўсталяваны 2 інтэрнэт-кабіны, паслугамі якіх з пачатку года скарысталася каля 250 чалавек.

У дзіцячыя школы мастацтваў № 1 і № 2 сёлета прыбылі 2 маладыя спецыялісты — выкладчыкі па класе фартэпіяна і скрыпкі.

У кафэ “Юнацтва” ААТ “Гандаль” штодня ў абедзенны перапынак прыходзіць каля 30 чалавек: комплексны абед каштуе каля 40 тысяч рублёў. На працягу тыдня тут праходзіць каля 8 карпаратыўных мерапрыемстваў. Стравы, якія карыстаюцца попытам у кліентаў, — заліўное і фаршыраваныя курыныя кумпячкі.

Натарыяльнай канторай з пачатку года здзейснена 3.483 натарыяльныя дзеянні. Найбольш запатрабаваная паслуга — выданне пасведчанняў аб праве на спадчыну. Усяго такіх дакументаў аформлена 823. Самая нераспаўсюджаная — заключэнне шлюбных дагавораў: звярнулася 6 сямейных пар.

Дараганаўскі сельсавет цесна супрацоўнічае з мясцовымі ўстановамі культуры. Сумесна праведзены 2 святы вёскі — у Радуцічах і Мязовічах, арганізуюцца выязныя канцэрты ў дамы сацыяльных паслуг, што знаходзяцца ў Свіханаве, Краях, Крынцы, Камарыне, Мязовічах, Луцэ. Нядаўна ў Радуцічах падвялі вынікі конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне па-дворкаў сярод пастаянных жыхароў і дачнікаў, за кошт якіх у летні перыяд насельніцтва сельсавета павялічваецца ўдвая.

На мясцовым заводзе жалезабетонных канструкцый штодня выпускаецца 350 кубаметраў бетону і жалезабетону прыкладна на 700 млн рублёў.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем