Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

17-18 ліпеня ў Мсціславе адбудзецца VIII свята сярэдневяковай культуры «Рыцарскі фэст «Мсціслаў-2015» з удзелам больш за 40 рыцарскіх, ваенна-спартыўных і гістарычных клубаў і больш за 15 музычных і танцавальных груп краіны і замежжа. З праграмай свята можна пазнаёміцца на сайце http://mstislavl.mogilev-region.by/ru.

АДУКВП «Райсэрвіс» сёлета нялёгка было захаваць горад зялёным у спякотны перыяд. У дзень на паліў клумб і газонаў расходавалася ад 18 да 24 тон вады, столькі ж ішло на асвяжэнне праезнай часткі дарог. Праполкай клумб, акрамя 1 штатнага рабочага, займаецца пяцёра сезонных работнікаў з ліку школьнікаў.

Гэтым летам сярод кветкавых прыгажунь перавагу аддалі непатрабавальнаму тагецісу. Запаўняюць кветнікі таксама сальвіі, бегоніі, агератум. Хутка парадуе прыгажосцю дэкаратыўная капуста ды астры.

Як паведамілі ў сектары гандлю і паслуг райвыканкама, у раёне дзейнічае 299 гандлёвых аб’ектаў. У першым паўгоддзі адкрыліся 4 кропкі: магазін сеткі «Еўраопт» на вуліцы Iнтэрнацыянальнай, «Цэтлік» на цэнтральнай вуліцы горада, а таксама магазін СААТ «Прайд-Юніон» у ТЦ «Рахмат» і новы гандлёвы павільён у Жорнаўцы.

Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за 6 месяцаў па назначэнне пенсій звярнулася 457 чалавек. 446 з іх ужо назначана грашовае забеспячэнне. За гэты ж час дапамогу ў працаўладкаванні пажадаў атрымаць 781 чалавек, у тым ліку 529 беспрацоўных. З колькасці тых, хто звярнуўся, новае месца работы займелі 414 грамадзян, з іх 277 беспрацоўных.

На тэрыторыі Лапіцкага сельсавета аглядавай камісіяй праведзена абследаванне ўсіх домаўладанняў. Знесена 2 пустуючыя хаты, якія знаходзіліся ў аварыйным стане, працягваецца работа па падрыхтоўцы адпаведных дакументаў да зносу іншых кінутых пабудоў. Абапал вёскі Троіцкая выпілены дрэвы і хмызняк на тэрыторыі 7 га. Вызваленыя землі ўведзены ў севазварот. Знесена 375 пагонных метраў адслужыўшага свой тэрмін плота, адрамантавана і пабудавана 115 метраў.

Статус мнагадзетнай у раёне мае 491 сям’я, у якой выхоўваецца 1.717 дзяцей. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці гэтай катэгорыі сямей. Так, у адпаведны перыяд мінулага года іх налічвалася на 33 менш.

Для падлеткаў і моладзі 18 ліпеня з 10 да 12 гадзін пройдзе «прамая лінія» (тэл. 20-2-26) з загадчыкам гінекалагічнага аддзялення паліклінікі Сугаковай Вольгай Уладзіміраўнай па пытаннях сексуальнай культуры і падрыхтоўкі да сямейнага жыцця.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем