Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

17-18 ліпеня ў Мсціславе адбудзецца VIII свята сярэдневяковай культуры “Рыцарскі фэст “Мсціслаў-2015” з удзелам больш за 40 рыцарскіх, ваенна-спартыўных і гістарычных клубаў і больш за 15 музычных і танцавальных груп краіны і замежжа. З праграмай свята можна пазнаёміцца на сайце http://mstislavl.mogilev-region.by/ru.

АДУКВП “Райсэрвіс” сёлета нялёгка было захаваць горад зялёным у спякотны перыяд. У дзень на паліў клумб і газонаў расходавалася ад 18 да 24 тон вады, столькі ж ішло на асвяжэнне праезнай часткі дарог. Праполкай клумб, акрамя 1 штатнага рабочага, займаецца пяцёра сезонных работнікаў з ліку школьнікаў.

Гэтым летам сярод кветкавых прыгажунь перавагу аддалі непатрабавальнаму тагецісу. Запаўняюць кветнікі таксама сальвіі, бегоніі, агератум. Хутка парадуе прыгажосцю дэкаратыўная капуста ды астры.

Як паведамілі ў сектары гандлю і паслуг райвыканкама, у раёне дзейнічае 299 гандлёвых аб’ектаў. У першым паўгоддзі адкрыліся 4 кропкі: магазін сеткі “Еўраопт” на вуліцы Iнтэрнацыянальнай, “Цэтлік” на цэнтральнай вуліцы горада, а таксама магазін СААТ “Прайд-Юніон” у ТЦ “Рахмат” і новы гандлёвы павільён у Жорнаўцы.

Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за 6 месяцаў па назначэнне пенсій звярнулася 457 чалавек. 446 з іх ужо назначана грашовае забеспячэнне. За гэты ж час дапамогу ў працаўладкаванні пажадаў атрымаць 781 чалавек, у тым ліку 529 беспрацоўных. З колькасці тых, хто звярнуўся, новае месца работы займелі 414 грамадзян, з іх 277 беспрацоўных.

На тэрыторыі Лапіцкага сельсавета аглядавай камісіяй праведзена абследаванне ўсіх домаўладанняў. Знесена 2 пустуючыя хаты, якія знаходзіліся ў аварыйным стане, працягваецца работа па падрыхтоўцы адпаведных дакументаў да зносу іншых кінутых пабудоў. Абапал вёскі Троіцкая выпілены дрэвы і хмызняк на тэрыторыі 7 га. Вызваленыя землі ўведзены ў севазварот. Знесена 375 пагонных метраў адслужыўшага свой тэрмін плота, адрамантавана і пабудавана 115 метраў.

Статус мнагадзетнай у раёне мае 491 сям’я, у якой выхоўваецца 1.717 дзяцей. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці гэтай катэгорыі сямей. Так, у адпаведны перыяд мінулага года іх налічвалася на 33 менш.

Для падлеткаў і моладзі 18 ліпеня з 10 да 12 гадзін пройдзе “прамая лінія” (тэл. 20-2-26) з загадчыкам гінекалагічнага аддзялення паліклінікі Сугаковай Вольгай Уладзіміраўнай па пытаннях сексуальнай культуры і падрыхтоўкі да сямейнага жыцця.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко предлагает Тюменской области развивать сотрудничество в нефтяной сфере

28 июля 2025
Читать новость
Образование

Какие инновационные проекты в 2025/2026 учебном году планируют реализовывать в школах Осиповичского района

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Спор молодых родителей привел к трагедии. Следователи Осиповичского районного отдела Следственного комитета раскрыли подробности расследования уголовного дела в отношении родителей погибшего грудного ребенка.

28 июля 2025
Читать новость
Общество

С 28 июля по 11 августа в Могилевской области проводится информационно-образовательная акция, приуроченная к единому дню здоровья «Всемирный День борьбы с гепатитом, под лозунгом “Борьба с гепатитом: разрушим преграды”.

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Несчастный случай произошёл на Осиповичском водохранилище

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе утонул человек

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем