Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Асіповіцкі цэх ультракароткахвалевых радыёстанцый (тэлестанцыя) вядзе трансляцыю эфірную праграмнага пакета «ZALA», які ўключае 44 каналы. 8 з іх ідзе ў фармаце DWBT, астатнія — у DWBT-2. Апошні ў асноўным з’яўляецца камерцыйным, хаця ёсць і бясплатныя — «Союз», «Индия ТВ». З 1 ліпеня да іх далучыўся і «Беларусь-5».

Мясцовым аўтапаркам за студзень-чэрвень перавезена каля 2 млн пасажыраў, што менш, чым летась, прыкладна на паўмільёна. Прыгарадным транспартам перавезена амаль 217 тыс. чалавек, аўтобусамі нерэгулярных рэйсаў — звыш трох тысяч. Колькасць жа маршрутаў павялічылася з 38 да 48. З пачаткам летняга сезона ўзнавіліся рэйсы на Смык, Бозак і Лочын. Можна таксама даехаць да пасёлкаў Дружба, Ніччо і вёсак Iгнатоўка і Азярышча. З’явіліся і новыя: гарадскі аўтобус стаў курсіраваць у раён вуліцы Чарняхоўскага, прыгарадны — да Вяззя.

Па звестках райвузла паштовай сувязі, агульны тыраж выданняў, выпісаных жыхарамі Асіповіччыны, на 1 ліпеня склаў 24.611 экзэмпляраў. Як заўсёды, першы радок у рэйтынгу належыць «раёнцы»: запоўнена 5.605 абанементаў. Другую пазіцыю займае “Советская Белоруссия”, якая мае 2.043 падпісчыкі. Сярод часопісаў людзі аддалі перавагу «Народнаму доктару» (509), «1000 советов» (440), «Гаспадыні» (294). Найбольш запатрабавальныя дзіцячыя выданні — «Юный спасатель» (549) і «Незнайка» (234).

У раённым Цэнтры народных рамёстваў 15-16 ліпеня пройдзе выстава-продаж работ майстра студыі лозапляцення Таццяны Шунькінай.

215 малых нарадзіліся ў асіпаўчанак, што знаходзіліся на ўліку па цяжарнасці ў гінекалагічным аддзяленні райпаліклінікі. Зараз у раёне 348 цяжарных жанчын, 257 з якіх сталі на ўлік у студзені-маі. Трое з будучых мам — непаўналетнія.

Асіповіцкі раён газазабеспячэння з пачатку года да існуючых газавых сетак далучыў яшчэ 2,3 км газаправодаў. З іх амаль два пракладзена па вуліцы Шасейнай у Ясені, дзе блакітнае паліва ўжо пачало паступаць у 27 дамоў аграгарадка. Зараз работы па газіфікацыі ў асноўным ідуць у райцэнтры: па вуліцах Iнтэрна-цыянальнай, Рымы Кунько, Асіпенкі, Вішнёвай, Шамякіна працягнецца 2 км газавых труб.

На тэрыторыі Пратасевіцкага сельсавета спілавана 6 аварыйных дрэў, знесена 80 метраў старой агароджы, скошана пустазелле на плошчы звыш за 2 гектары, у тым ліку 0,5 га — на могілках.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем