Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Асіповіцкі цэх ультракароткахвалевых радыёстанцый (тэлестанцыя) вядзе трансляцыю эфірную праграмнага пакета “ZALA”, які ўключае 44 каналы. 8 з іх ідзе ў фармаце DWBT, астатнія — у DWBT-2. Апошні ў асноўным з’яўляецца камерцыйным, хаця ёсць і бясплатныя — “Союз”, “Индия ТВ”. З 1 ліпеня да іх далучыўся і “Беларусь-5”.

Мясцовым аўтапаркам за студзень-чэрвень перавезена каля 2 млн пасажыраў, што менш, чым летась, прыкладна на паўмільёна. Прыгарадным транспартам перавезена амаль 217 тыс. чалавек, аўтобусамі нерэгулярных рэйсаў — звыш трох тысяч. Колькасць жа маршрутаў павялічылася з 38 да 48. З пачаткам летняга сезона ўзнавіліся рэйсы на Смык, Бозак і Лочын. Можна таксама даехаць да пасёлкаў Дружба, Ніччо і вёсак Iгнатоўка і Азярышча. З’явіліся і новыя: гарадскі аўтобус стаў курсіраваць у раён вуліцы Чарняхоўскага, прыгарадны — да Вяззя.

Па звестках райвузла паштовай сувязі, агульны тыраж выданняў, выпісаных жыхарамі Асіповіччыны, на 1 ліпеня склаў 24.611 экзэмпляраў. Як заўсёды, першы радок у рэйтынгу належыць “раёнцы”: запоўнена 5.605 абанементаў. Другую пазіцыю займае “Советская Белоруссия”, якая мае 2.043 падпісчыкі. Сярод часопісаў людзі аддалі перавагу “Народнаму доктару” (509), “1000 советов” (440), “Гаспадыні” (294). Найбольш запатрабавальныя дзіцячыя выданні — “Юный спасатель” (549) і “Незнайка” (234).

У раённым Цэнтры народных рамёстваў 15-16 ліпеня пройдзе выстава-продаж работ майстра студыі лозапляцення Таццяны Шунькінай.

215 малых нарадзіліся ў асіпаўчанак, што знаходзіліся на ўліку па цяжарнасці ў гінекалагічным аддзяленні райпаліклінікі. Зараз у раёне 348 цяжарных жанчын, 257 з якіх сталі на ўлік у студзені-маі. Трое з будучых мам — непаўналетнія.

Асіповіцкі раён газазабеспячэння з пачатку года да існуючых газавых сетак далучыў яшчэ 2,3 км газаправодаў. З іх амаль два пракладзена па вуліцы Шасейнай у Ясені, дзе блакітнае паліва ўжо пачало паступаць у 27 дамоў аграгарадка. Зараз работы па газіфікацыі ў асноўным ідуць у райцэнтры: па вуліцах Iнтэрна-цыянальнай, Рымы Кунько, Асіпенкі, Вішнёвай, Шамякіна працягнецца 2 км газавых труб.

На тэрыторыі Пратасевіцкага сельсавета спілавана 6 аварыйных дрэў, знесена 80 метраў старой агароджы, скошана пустазелле на плошчы звыш за 2 гектары, у тым ліку 0,5 га — на могілках.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем