Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

На нарыхтоўцы кармоў сельгаспрадпрыемствамі раёна задзейнічана 23 касілкі і 20 кормаўборачных камбайнаў. Першым укосам скошана 3.695 га плошчаў — 41% да задання, прыбрана сена з 2.895 га — 79% да скошанага, нарыхтавана 255 тон сена і 14.634 — сенажу.

У ДРБУ-199 працягваюць займацца добраўпарадкаваннем дарог. З выкарыстаннем дарожна-рамонтнай машыны “Тайфун” на 650 “квадратах” дарожнага палатна праведзены ямачны рамонт, ад расліннасці вызвалены 200 км абочын і палос адводу. Штодня 15 работнікаў з дапамогай 2-3 трактароў абкошваюць каля 30 км.

Першы выязны фотаплэнер, арганізаваны кіраўніком народнага аматарскага фотаклуба “Раніца” РЦК Аленай Ерашэвіч, пройдзе заўтра ў жывапісным наваколлі вёскі Вязаўніца. “Спыніць імгненні” лета ў прыгожых здымках, абмяняцца вопытам і проста адпачыць на ўлонні прыроды адправяцца 20 членаў клуба, прафесіяналы і аматары фатаграфіі і іх мадэлі.

У Дараганаўскай участковай бальніцы з 1 чэрвеня павялічылася колькасць ложкаў сястрынскага догляду: да 25 месцаў у аддзяленні сястрынскага догляду дадалося 10 у стацыянары. Усяго сёлета ў бальніцы атрымалі кваліфікаваную меддапамогу 194 вяскоўцы і 163 жыхары райцэнтра,  сацыяльныя ложкі выкарыстаў 51 чалавек.

У раённым фізкультурна-аздараўленчым клубе “Алімпія” прыхільнікі актыўнага летняга адпачынку ў горадзе могуць узяць напракат ролікавыя канькі і скейтборды, да паслуг турыстаў 3-месныя палаткі, спальныя мяшкі і байдаркі, якія становяцца ўсё папулярней сярод жыхароў Асіповіччыны. Цэны на пракат інвентару дэмакратычныя: ад 15 да 80 тысяч рублёў.

У Градзянскім сельсавеце на 2,9 га скошана трава, ачышчана ад хмызняку 1.990 м2 тэрыторыі, знесена  1.390 м старых агароджаў, ліквідавана 29 несанкцыянаваных звалак смецця, выраўнавана грэйдарам 2,5 км дарог і на 2,8 км выраблены ямачны рамонт. Па выніках абследавання 513 домаўладанняў выдадзена 158 прадпісанняў, 144 з якіх ужо выкананы. Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы. На чарговае пасяджэнне АПАП, якое тут пройдзе сёння, запрошана для разгляду 8 чалавек.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем