Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

АКЦЫЯ «СТОП-СПАЙС» праводзіцца ў рэспубліцы па 23 мая. Яе мэта — папярэджванне і спыненне распаўсюджвання наркаманіі ў падлеткавым асяроддзі.

Змяняецца нумар тэлефона кругласутачнага аўтаадказчыка КДУП «Адзіны разліковы цэнтр» з 1 чэрвеня. Для перадачы паказанняў індывідуальных прыбораў уліку вады з 10 па 25 чысло месяца звяртайцеся па тэлефоне 73-3-70.

Традыцыйная акцыя “Дзень адчыненых дзвярэй у беларускіх аграсядзібах” пройдзе 24 мая. Перад патэнцыяльнымі турыстамі гасцінна расчыняць дзверы аграсядзібы “Гостиное подворье” (Лапічы), “Каменная Горка” і “Вясковыя фарбы” (Свіслач). Усяго ў вобласці плануюць прыняць удзел у акцыі больш за 30 аграсядзіб, а па ўсёй краіне — каля 500 турыстычных аб’ектаў.

33 добраахвотныя дружыны дзейнічаюць сёння ў раёне. Дружыннікі выйшлі на ахову грамадскага парадку 1.016 разоў, сумесна з супрацоўнікамі РАУС правялі 87 рэйдаў, выявілі 62 адміністрацыйныя правапарушэнні.

Чарговая навінка распрацавана на парфумерна-касметычнай фабрыцы “Сонца”. Гэта — сродак “Фядора” для мыцця садавіны, гародніны, ягад, зеляніны і посуду, які лёгка выдаляе васкавы налёт, плесень, тлушч, выдатна змываецца і бяспечны для здароўя.

28 мая ў РЦК пройдзе канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 17 гадзін.

Са студзеня па май, па дадзеных аддзела запісу актаў грамадзянскага стану, землякі заключылі 120 шлюбаў: пажаніліся 89 пар гараджан і 31 — сельскіх жыхароў. Сярэдні ўзрост жанчын і мужчын, якія ўступілі ў шлюбны саюз, склаў 31 і 34 гады адпаведна, прычым 1 жаніх і 2 нявесты яшчэ не дасягнулі паўналецця, а 6 нявест і 9 жаніхоў сталі мужам і жонкай, перавысіўшы 60-гадовы ўзрост.

У абласным аглядзе-конкурсе непрафесійных калектываў, што прайшоў 18 мая ў рамках рэспубліканскай акцыі «Харавое веча», народны ансамбль народнай песні і музыкі «Дзівакі» РЦКіА і народны ансамбль народнай песні «Вечарынка» Ялізаўскага СДК сталі ўладальнікамі дыпломаў II ступені. Гран-пры конкурсу заваяваў народны эстрадны ансамбль «Парадыз» Ліпеньскага СДК: выкананая імі песня «Недаром мы зовемся белорусы!», аўтарам якой з’яўляецца гукааператар аўтаклуба цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Андрэй Язвінскі, прагучыць у фінале гала-канцэрта акцыі.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем