Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

АКЦЫЯ “СТОП-СПАЙС” праводзіцца ў рэспубліцы па 23 мая. Яе мэта — папярэджванне і спыненне распаўсюджвання наркаманіі ў падлеткавым асяроддзі.

Змяняецца нумар тэлефона кругласутачнага аўтаадказчыка КДУП “Адзіны разліковы цэнтр” з 1 чэрвеня. Для перадачы паказанняў індывідуальных прыбораў уліку вады з 10 па 25 чысло месяца звяртайцеся па тэлефоне 73-3-70.

Традыцыйная акцыя “Дзень адчыненых дзвярэй у беларускіх аграсядзібах” пройдзе 24 мая. Перад патэнцыяльнымі турыстамі гасцінна расчыняць дзверы аграсядзібы “Гостиное подворье” (Лапічы), “Каменная Горка” і “Вясковыя фарбы” (Свіслач). Усяго ў вобласці плануюць прыняць удзел у акцыі больш за 30 аграсядзіб, а па ўсёй краіне — каля 500 турыстычных аб’ектаў.

33 добраахвотныя дружыны дзейнічаюць сёння ў раёне. Дружыннікі выйшлі на ахову грамадскага парадку 1.016 разоў, сумесна з супрацоўнікамі РАУС правялі 87 рэйдаў, выявілі 62 адміністрацыйныя правапарушэнні.

Чарговая навінка распрацавана на парфумерна-касметычнай фабрыцы “Сонца”. Гэта — сродак “Фядора” для мыцця садавіны, гародніны, ягад, зеляніны і посуду, які лёгка выдаляе васкавы налёт, плесень, тлушч, выдатна змываецца і бяспечны для здароўя.

28 мая ў РЦК пройдзе канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 17 гадзін.

Са студзеня па май, па дадзеных аддзела запісу актаў грамадзянскага стану, землякі заключылі 120 шлюбаў: пажаніліся 89 пар гараджан і 31 — сельскіх жыхароў. Сярэдні ўзрост жанчын і мужчын, якія ўступілі ў шлюбны саюз, склаў 31 і 34 гады адпаведна, прычым 1 жаніх і 2 нявесты яшчэ не дасягнулі паўналецця, а 6 нявест і 9 жаніхоў сталі мужам і жонкай, перавысіўшы 60-гадовы ўзрост.

У абласным аглядзе-конкурсе непрафесійных калектываў, што прайшоў 18 мая ў рамках рэспубліканскай акцыі “Харавое веча”, народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі” РЦКіА і народны ансамбль народнай песні “Вечарынка” Ялізаўскага СДК сталі ўладальнікамі дыпломаў II ступені. Гран-пры конкурсу заваяваў народны эстрадны ансамбль “Парадыз” Ліпеньскага СДК: выкананая імі песня “Недаром мы зовемся белорусы!”, аўтарам якой з’яўляецца гукааператар аўтаклуба цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Андрэй Язвінскі, прагучыць у фінале гала-канцэрта акцыі.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем