Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Каля паўсотні чыгуначнікаў і членаў іх сямей прынялі ўдзел у адборачным этапе фестывалю “Перамозе — слава!”, які прайшоў на базе Дома культуры Асіповічы Магілёўскага культурна-спартыўнага цэнтра. На суд журы было прадстаўлена больш за 2 дзясяткі вакальных і танцавальных нумароў. Пераможцаў чакае абласны тур.

На кансультацыйны прыём урачоў-спецыялістаў Віцебскага дзяржмедуніверсітэта, які быў нядаўна наладжаны ў райпаліклініцы, патрапіла каля дзвюх соцень землякоў. Найбольш запатрабаваным аказаўся эндакрынолаг, што і не дзіўна: зараз такога спецыяліста раён не мае. Гэты ўрач пракансультаваў 37 мужчын і жанчын.

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў “Новыя імёны Беларусі”. З 67 удзельнікаў было абрана 16, у ліку якіх і асіпаўчане Вераніка Кузьміч і Аляксандр Матвеёнак.

На піваварны ячмень робіць сёлета стаўку сялянска-фермерская гаспадарка “АграАўтаНова”. 750 гектараў пад названую культуру тут адведзена ўпершыню.

Купальныя касцюмы — асноўны від прадукцыі, які зараз выпускаецца на ПВУП “Відэлія”. За дзень асіповіцкімі майстрыхамі вырабляецца каля 250 камплектаў.

844,2 тоны ўмоўнага паліва сэканомлена раёнам за I квартал, а выкананне мэтавага паказчыка па энергазберажэнні пры заданні мінус 2 склала мінус 2,8. Значны ўклад у справу эканоміі энергарэсурсаў за кошт выканання розных мерапрыемстваў належыць УКВ ЖКГ, заводам жалезабетонных канструкцый і дахаваму «ТэхнаНIКОЛЬ».

281 прадпісанне аб навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі выдадзена за сакавік-красавік Дараганаўскім сельвыканкамам жыхарам сельсавета і арганізацыям. Пераважная большасць недахопаў аператыўна ліквідавана.

Новая лінія пральных парашкоў SUNDAY распрацавана на парфумерна-касметычнай фабрыцы “Сонца”. Асаблівасць у тым, што яны не ўтрымліваюць фасфатаў і з’яўляюцца экалагічна бяспечнымі, раствараюцца нават у халоднай вадзе. Рэалізуецца пральны сродак ва ўпакоўках па 0,4 і па 2-3 кілаграмы.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем