Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Каля паўсотні чыгуначнікаў і членаў іх сямей прынялі ўдзел у адборачным этапе фестывалю “Перамозе — слава!”, які прайшоў на базе Дома культуры Асіповічы Магілёўскага культурна-спартыўнага цэнтра. На суд журы было прадстаўлена больш за 2 дзясяткі вакальных і танцавальных нумароў. Пераможцаў чакае абласны тур.

На кансультацыйны прыём урачоў-спецыялістаў Віцебскага дзяржмедуніверсітэта, які быў нядаўна наладжаны ў райпаліклініцы, патрапіла каля дзвюх соцень землякоў. Найбольш запатрабаваным аказаўся эндакрынолаг, што і не дзіўна: зараз такога спецыяліста раён не мае. Гэты ўрач пракансультаваў 37 мужчын і жанчын.

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў “Новыя імёны Беларусі”. З 67 удзельнікаў было абрана 16, у ліку якіх і асіпаўчане Вераніка Кузьміч і Аляксандр Матвеёнак.

На піваварны ячмень робіць сёлета стаўку сялянска-фермерская гаспадарка “АграАўтаНова”. 750 гектараў пад названую культуру тут адведзена ўпершыню.

Купальныя касцюмы — асноўны від прадукцыі, які зараз выпускаецца на ПВУП “Відэлія”. За дзень асіповіцкімі майстрыхамі вырабляецца каля 250 камплектаў.

844,2 тоны ўмоўнага паліва сэканомлена раёнам за I квартал, а выкананне мэтавага паказчыка па энергазберажэнні пры заданні мінус 2 склала мінус 2,8. Значны ўклад у справу эканоміі энергарэсурсаў за кошт выканання розных мерапрыемстваў належыць УКВ ЖКГ, заводам жалезабетонных канструкцый і дахаваму “ТэхнаНIКОЛЬ”.

281 прадпісанне аб навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі выдадзена за сакавік-красавік Дараганаўскім сельвыканкамам жыхарам сельсавета і арганізацыям. Пераважная большасць недахопаў аператыўна ліквідавана.

Новая лінія пральных парашкоў SUNDAY распрацавана на парфумерна-касметычнай фабрыцы “Сонца”. Асаблівасць у тым, што яны не ўтрымліваюць фасфатаў і з’яўляюцца экалагічна бяспечнымі, раствараюцца нават у халоднай вадзе. Рэалізуецца пральны сродак ва ўпакоўках па 0,4 і па 2-3 кілаграмы.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем