Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Сялянская гаспадарка «Бярэзіна-Агра» вядома сваім яблыневым садам, у якім каля 15.000 дрэў гатункаў беларускай селекцыі. Хутка будзе праведзена падсадка яшчэ тысячы саджанцаў, закупленых у магілёўскім гадавальніку: маладыя дрэўцы заменяць аслабленыя і пашкоджаныя яблыні.

4.302 выклікі з пачатку года абслужылі работнікі аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі. Выезды да хворых ажыццяўляюць 4 брыгады на 6 спецыялізаваных аўтамабілях. Сёння ў аддзяленні працуе 1 урач, 17 фельчараў і 15 вадзіцеляў. На начным пасту, размешчаным у пас. Ялізава, медыцынскую дапамогу аказваюць 2 фельчары.

У аграгарадку Ліпень поўным ходам ідзе газіфікацыя: для падвя-дзення газаправода рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя па 21 вуліцы, а жыхары Палявой і Палявой-1 ужо з мінулага года маюць магчымасць карыстацца блакітным палівам. Таксама летась былі ўсталяваны водазаборныя калонкі і пракладзены цэнтральны водаправод, да яго могуць падключыцца ўсе жадаючыя.

У райцэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за псіхалагічнай кансультацыяй сёлета звярнулася 122 чалавекі, з 41 кліентам праведзены заняткі па псіхалагічнай карэкцыі асобасных расстройстваў. Экстранная псіхалагічная дапамога па тэлефоне аказана 7 грамадзянам.

Аддзелам працы і занятасці райвыканкама за I квартал працаўладкавана 206 чалавек, з іх 155 беспрацоўных. На 1 красавіка тут зарэгістравана 62 грамадзяніны, якім патрабуецца працаўладкаванне. З 379 наяўных вакансій больш за 100 – на СЗАТ «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод».

У сектары кіравання дзяржаўнай маёмасцю, прыватызацыі і прадпрымальніцтву з пачатку года зарэгістравана 5 юрыдычных асоб і 71 індывідуальны прадпрымальнік.

Службовае жыллё пераведзена ў разрад камерцыйнага. У раённай камунальнай уласнасці знаходзілася 311 такіх кватэр. Калі па стане на 1 красавіка жыллё выведзена са складу службовага, то да 1 ліпеня 2016 г. можна падаць дакументы на яго прыватызацыю.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем