Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Сялянская гаспадарка “Бярэзіна-Агра” вядома сваім яблыневым садам, у якім каля 15.000 дрэў гатункаў беларускай селекцыі. Хутка будзе праведзена падсадка яшчэ тысячы саджанцаў, закупленых у магілёўскім гадавальніку: маладыя дрэўцы заменяць аслабленыя і пашкоджаныя яблыні.

4.302 выклікі з пачатку года абслужылі работнікі аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі. Выезды да хворых ажыццяўляюць 4 брыгады на 6 спецыялізаваных аўтамабілях. Сёння ў аддзяленні працуе 1 урач, 17 фельчараў і 15 вадзіцеляў. На начным пасту, размешчаным у пас. Ялізава, медыцынскую дапамогу аказваюць 2 фельчары.

У аграгарадку Ліпень поўным ходам ідзе газіфікацыя: для падвя-дзення газаправода рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя па 21 вуліцы, а жыхары Палявой і Палявой-1 ужо з мінулага года маюць магчымасць карыстацца блакітным палівам. Таксама летась былі ўсталяваны водазаборныя калонкі і пракладзены цэнтральны водаправод, да яго могуць падключыцца ўсе жадаючыя.

У райцэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за псіхалагічнай кансультацыяй сёлета звярнулася 122 чалавекі, з 41 кліентам праведзены заняткі па псіхалагічнай карэкцыі асобасных расстройстваў. Экстранная псіхалагічная дапамога па тэлефоне аказана 7 грамадзянам.

Аддзелам працы і занятасці райвыканкама за I квартал працаўладкавана 206 чалавек, з іх 155 беспрацоўных. На 1 красавіка тут зарэгістравана 62 грамадзяніны, якім патрабуецца працаўладкаванне. З 379 наяўных вакансій больш за 100 – на СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”.

У сектары кіравання дзяржаўнай маёмасцю, прыватызацыі і прадпрымальніцтву з пачатку года зарэгістравана 5 юрыдычных асоб і 71 індывідуальны прадпрымальнік.

Службовае жыллё пераведзена ў разрад камерцыйнага. У раённай камунальнай уласнасці знаходзілася 311 такіх кватэр. Калі па стане на 1 красавіка жыллё выведзена са складу службовага, то да 1 ліпеня 2016 г. можна падаць дакументы на яго прыватызацыю.

Последние новости

Новости

22 апреля — День судебного эксперта

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичах состоится открытое первенство по русским шашкам

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Футбол. Первая лига. ФК “Нива” — ФК “Осиповичи” — 2:2

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

В организациях Осиповичского района проводится неделя нулевого травматизма

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Правовой прием граждан проведет советник главного управления юридической работы и правового обеспечения Федерации профсоюзов Беларуси

22 апреля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

У Асіповіцкім раёне завяршаецца сяўба ранніх яравых культур

22 апреля 2025
Читать новость