Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У Асіповіцкім вопытным лясгасе ў школьных лясніцтвах займаюцца 106 навучэнцаў, за якімі замацавана 5.538 гектараў лесу. Па мэтавым накіраванні ў БДТУ на вочнай форме навучаюцца 6 выпускнікоў, столькі ж на завочнай, 1 — у Полацкім дзяржаўным лясным каледжы, 3 — у Бабруйскім дзяржаўным лесатэхнічным каледжы. З 2012 года калектыў папоўніўся 37 маладымі спецыялістамі.

АДУКВП «Райсэрвіс» круглы год вядзе ямачны рамонт дарог. За тыдзень «залатваюць» каля 100 квадратных метраў. Зімой яміны запаўняюць спецыяльнымі халоднымі сумесямі, з надыходам цёплых дзён пераходзяць на бітумную эмульсію. Займаюцца гэтай справай 2 брыгады. У першую чаргу рамантуюцца дарогі з аўтобусным рухам.

Работнікі ДРБУ № 199 прыступілі да афарбоўкі аўтобусных прыпынкаў. Рамонтна-аднаўленчыя работы праводзяцца штогадова, але праз нейкі час нядаўна прыгожыя дарожныя кропкі набываюць выгляд, які засмучае наведвальнікаў: абмаляваныя, абклееныя паперкамі-аб’явамі сцены, нецэнзурныя надпісы, паламаныя лаўкі. Дарожнікі нагадваюць: чысціня і парадак ствараецца для вас, землякі! Паважайце працу людзей!

Магілёўскія майстрыхі пачалі ткаць самы доўгі пояс у краіне. У абласны цэнтр па чарзе прыязджаюць ткачыхі з усіх раёнаў вобласці, каб вырабіць свой адрэзак, які будзе адлюстроўваць традыцыйны арнамент кожнага рэгіёна. Дырэктар раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Валянціна Туркіна таксама прыме ўдзел у гэтай акцыі. Плануецца, што пояс атрымаецца не карацей за 20 метраў. Убачыць яго можна будзе на свяце «Александрыя збірае сяброў» у Шклове на Купалле.

Раённы савет ветэранаў арганізаваў экскурсію прадстаўнікоў розных ветэранскіх згуртаванняў у сталічны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Зараз пажылыя людзі рыхтуюцца да рэспубліканскага суботніка. Яны прымуць у ім удзел разам з працоўнымі калектывамі, з якіх пайшлі на пенсію.

Раённае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сведчыць, што зараз на ўліку знаходзіцца 230 беспрацоўных і прапаноўваецца 87 вакансій. Запатрабаванымі па-ранейшаму застаюцца ўрачы, фельчары, медыцынскія сёстры, ветэрынары, інжынеры. Вакансіі па рабочых прафесіях амаль адсутнічаюць.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем