Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Сёння на цэнтральнай плошчы праходзіць святочны перадвелікодны кірмаш, у якім прымаюць удзел гандлёвыя арганізацыі горада, мясцовы хлебазавод і ААТ «Рыбгас «Свіслач».

Распачаліся падрыхтоўка і прыём заявак на ўдзел у традыцыйным раённым аглядзе-конкурсе дзіцячых і маладзёжных творчых калектываў і выканаўцаў «Хваля збірае сяброў», які пройдзе ў Вяззеўскім сельскім Доме культуры 23 мая. За права называцца лепшымі пазмагаюцца салісты, фальклорныя і танцавальныя калектывы, вакальныя групы, музыкі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі калектыў настаўнікаў і вучняў дзіцячай школы мастацтваў № 1 рыхтуе святочную канцэртную праграму, з якой выступіць у навучальных установах горада і раёна.

У 18 садаводчых таварыствах Асіповіччыны налічваецца каля 1.100 незанятых участкаў, плошча якіх складае звыш 98 гектараў. Сама больш свабоднай зямлі для вядзення калектыўнага садаводства ў СТ «Ясень», «Татарка» і «Лясная паляна» — 218, 154 і 142 участкі адпаведна.

Дрычынскім сельсаветам з пачатку года ліквідаваны 3 пустуючыя домаўладанні, выпісаны 64 прадпісанні на выпраўленне парушэнняў правіл добраўпарадкавання. На пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку сёлета было запрошана 15 нядобранадзейных грамадзян, якія патрабуюць павышанай увагі з боку ўлады, 5 з іх працаўладкавана.

Магазін «Еўраопт» з гандлёвай плошчай 147 «квадратаў» днямі адкрыўся ў горадзе па вуліцы Iнтэрнацыянальнай, 52а. Там атрымалі рабочыя месцы 16 чалавек. За першыя 6 дзён яго наведала ўжо каля 4 тысяч пакупнікоў.

Кандытарскі цэх камбіната грамадскага харчавання за студзень-сакавік праз тры гандлёвыя кропкі рэалізаваў асабістай прадукцыі на 310 млн рублёў. Попытам карыстаюцца вырабы з усіх відаў цеста, перад Вялікаднем добра разыходзяцца кулічы. У асартыментным пераліку звыш 30 найменняў.

У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі праходзіць выстава-конкурс «Захоўваем законы дарог», арганізаваная сумесна з аўтаінспекцыяй.

Самай папулярнай газетай сярод падпісчыкаў-землякоў, безумоўна, лічыцца «Асіповіцкі край». На другім месцы — «СБ. Беларусь сегодня», на трэцім — «Друг пенсионера». Сярод часопісаў самы высокі рэйтынг мае «Народны доктар», за ім — «Тысяча советов» і «Сваты». Аблюбавалі асіпаўчане і новае выданне штотыднёвіка «Советчица».

Будаўнічае ўпраўленне № 2 на ст. Асіповічы зараз вядзе будаўніча-мантажныя работы па электрыфікацыі ўчасткаў «Гомель-Жлобін-Асіповічы» і «Жлобін-Калінкавічы. 2 чарга».

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем