Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У Карытненскім сельсавеце з пачатку года знесены трухлявы будынак і 600 метраў старой агароджы, утылізавана 32 “квадраты” зрэзаных галін дрэў і хмызняку, знішчана 7 несанкцыянаваных сметнікаў. Наведзены парадак на могілках у Каранах і Карытным. Па выніках абследавання 176 аб’ектаў выпісана 130 прадпісанняў на выпраўленне парушэнняў правілаў добраўпарадкавання: 65 домаўладальнікамі і 4 арганізацыямі. Недахопы ўжо ліквідаваны.

ААТ “Рыбгас “Свіслач” за студзень-сакавік рэалізавана 93 тоны жывой рыбы. Дарэчы, красавік — апошні ў бліжэйшы час месяц, каб атрымать асалоду ад смачных і карысных карпаў і таўсталобікаў: у маі сезон рэалізацыі свежай рыбы скончыцца і зноў пачнецца толькі ў канцы лета.

ДУКВП “Райсэрвіс” займаецца дадатковым асвятленнем скрыжаванняў і пешаходных пераходаў. Асаблівая ўвага — бяспецы дзяцей: на пераходзе, які вядзе да СШ № 1, гімназіі і басейна, устаноўлена 2 пражэктары. Усяго ж у горадзе з’явілася каля 20 новых ліхтароў.

Цэнтральная райбальніца летась зарабіла за кошт пазабюджэтнай дзейнасці звыш 5,5 млрд рублёў, на медыцынскіх платных паслугах — 3,2 мільярда, што складае 148,6 і 128,8% да паказчыкаў 2013 года. Прырост даходаў звязаны, у асноўным, з павышэннем тарыфаў на паслугі.

Аддзелам прымусовага выканання ў 2014 годзе скончана 12.461 з 19.040 выканаўчых вытворчасцей. Сярэднямесячная нагрузка на судовага выканаўцу на Асіповіччыне з’яўляецца адной з найбольш высокіх у вобласці — 179,7 выканаўчых вытворчасцей.

Народны ансамбль эстраднага танца “Капрыз” і ўзорны ансамбль танца “Асарці” рыхтуюцца прыняць удзел у IV адкрытым конкурсе харэаграфічнай творчасці “Брава, дзеці!”, які пройдзе 5 красавіка ў Мінску.

Першай шматдзетнай сям’ёй, якая звярнулася ў раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання за прызначэннем сямейнага капіталу, сталі Iрына і Аляксей Стэльмахі з аг. Лапічы.

Раённай энергаінспекцыяй у I квартале праверана 120 бытавых абанентаў. За парушэнне правілаў карыстання электраэнергіяй да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 8 чалавек.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем