Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У рамках тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ва ўсіх бібліятэках горада, што працуюць з дзецьмі і моладдзю, з 23 па 29 сакавіка пройдуць тэматычныя мерапрыемствы. Адкрые тыдзень свята-прэзентацыя з тэатралізаванай праграмай “Па чароўнай краіне кніжных сяброў” 23 сакавіка ў 11.00 у МПЦ “Равеснік”. З поўнай праграмай тыдня можна пазнаёміцца на сайце www.lib-osipovichi. mogilev.by.

Мерапрыемствы “Дзеці і бяспека” пройдуць з 20 па 29 сакавіка на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Па словах начальніка стралковай каманды на станцыі Асіповічы Віктара Смірнова, у гэты перыяд асаблівая ўвага будзе надзяляцца дарослым, якія сваімі паводзінамі падаюць адмоўны прыклад падрастаючаму пакаленню.

Спецыяльнае комплекснае аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Арсенал” будзе праводзіцца на тэрыторыі раёна з 23 па 27 сакавіка. Яго мэты — супрацьдзеянне незаконнаму абароту зброі, паляпшэнне крымінагеннай абстаноўкі. Асоба, якая добраахвотна здасць зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчы, што незаконна захоўваліся, падлягае вызваленню як ад адміністрацыйнай, так і крымінальнай адказнасці. Аб фактах супрацьзаконнага захоўвання, нашэння, вырабу падобных рэчаў паведамляйце па тэлефонах: 102, 24-2-70, 8 (0222) 29-51-10.

Выстава фларыстычных работ асіпаўчанкі Рыты Смірновай адкрылася ў Бабруйску. У выставачнай зале гарадскога мастацкага музея прадстаўлена больш за 100 твораў — кампазіцыі, калажы, работы, створаныя ў тэхніцы тэра. “Сновидения” — пятая персанальная выстава майстрыхі, якая даўно працуе з прыродным матэрыялам. Гэта своеасаблівы роздум пра цуды прыроды, фантазія на тэму, што можа сніцца раслінам доўгай халоднай зімой.

РАНС нагадвае: выпальванне сухой расліннасці, траў на корані або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.

Последние новости

Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем