Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

“Здаровае харчаванне — выбар сучаснага спажыўца”. Менавіта пад такім дэвізам сёлета пройдзе Дзень спажыўца, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 15 сакавіка.

РВПС “Белпошта” ў 2014 годзе даставіла землякам 12.583 міжнародныя дробныя пакеты, за студзень-люты бягучага — звыш 1,5 тысячы. Зваротны адрас большасці такіх адпраўленняў — Кітай.

ДУКВП “Райсэрвіс” закуплена і ўжо высаджана ў цяпліцы насенне кветак на суму каля 18 млн руб. Акрамя разнастайных адналеткаў, вуліцы і двары горада ўпрыгожаць і розныя гатункі цюльпанаў, 600 цыбулін якіх набыты яшчэ восенню.

Супрацоўнікамі Асіповіцкага і Бабруйскага АУСТ у 2014 годзе выяўлена 11 фактаў рэалізацыі, захоўвання і дастаўкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей без адпаведных суправаджальных дакументаў. Тавар на суму больш за 152 млн руб. канфіскаваны ў даход дзяржавы.

ЗВЭС працягвае рэканструкцыю тэлефоннай сеткі: састарэлы медны кабель замяняецца оптыка-валаконнай сеткай (GPON), паслугамі якой ужо карыстаюцца 1.348 абанентаў. Сёлета запланавана пераключыць на GPON-сетку 26 шматкватэрных дамоў. У 11 ужо вядуцца работы па ўстаноўцы аптычных разетак, якія прызначаны для падключэння ўсіх паслуг «Белтэлекам» — byfly, ZALA, тэлефанія і г.д. — і паляпшэння іх якасці.

На чыгуначнай станцыі Дараганава за студзень-люты рэалізавана 3.680 квіткоў: 195 пасажыраў скарысталіся паслугамі цягнікоў міжрэгіянальных і 3.485 — рэгіянальных ліній эканом-класа.

“Мясная лаўка” адкрылася ў канцы лютага ў краме “Родны кут” на вул. Чарняхоўскага. Наведвальнікаў тут радуюць бюджэтныя цэны, а гурманаў — яшчэ і наяўнасцю ў продажы індычкі, качкі і нават перапёлак. Штодзённая выручка крамы складае больш за 4 млн руб. Забяспечвае яе шырокі асартымент: каля дзясятка відаў паўфабрыкатаў уласнай вытворчасці, больш за 40 найменняў замарожанай і каля 20 — астуджанай прадукцыі са свініны, ялавічыны, птушкі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость