Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

“Здаровае харчаванне — выбар сучаснага спажыўца”. Менавіта пад такім дэвізам сёлета пройдзе Дзень спажыўца, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 15 сакавіка.

РВПС “Белпошта” ў 2014 годзе даставіла землякам 12.583 міжнародныя дробныя пакеты, за студзень-люты бягучага — звыш 1,5 тысячы. Зваротны адрас большасці такіх адпраўленняў — Кітай.

ДУКВП “Райсэрвіс” закуплена і ўжо высаджана ў цяпліцы насенне кветак на суму каля 18 млн руб. Акрамя разнастайных адналеткаў, вуліцы і двары горада ўпрыгожаць і розныя гатункі цюльпанаў, 600 цыбулін якіх набыты яшчэ восенню.

Супрацоўнікамі Асіповіцкага і Бабруйскага АУСТ у 2014 годзе выяўлена 11 фактаў рэалізацыі, захоўвання і дастаўкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей без адпаведных суправаджальных дакументаў. Тавар на суму больш за 152 млн руб. канфіскаваны ў даход дзяржавы.

ЗВЭС працягвае рэканструкцыю тэлефоннай сеткі: састарэлы медны кабель замяняецца оптыка-валаконнай сеткай (GPON), паслугамі якой ужо карыстаюцца 1.348 абанентаў. Сёлета запланавана пераключыць на GPON-сетку 26 шматкватэрных дамоў. У 11 ужо вядуцца работы па ўстаноўцы аптычных разетак, якія прызначаны для падключэння ўсіх паслуг “Белтэлекам” — byfly, ZALA, тэлефанія і г.д. — і паляпшэння іх якасці.

На чыгуначнай станцыі Дараганава за студзень-люты рэалізавана 3.680 квіткоў: 195 пасажыраў скарысталіся паслугамі цягнікоў міжрэгіянальных і 3.485 — рэгіянальных ліній эканом-класа.

“Мясная лаўка” адкрылася ў канцы лютага ў краме “Родны кут” на вул. Чарняхоўскага. Наведвальнікаў тут радуюць бюджэтныя цэны, а гурманаў — яшчэ і наяўнасцю ў продажы індычкі, качкі і нават перапёлак. Штодзённая выручка крамы складае больш за 4 млн руб. Забяспечвае яе шырокі асартымент: каля дзясятка відаў паўфабрыкатаў уласнай вытворчасці, больш за 40 найменняў замарожанай і каля 20 — астуджанай прадукцыі са свініны, ялавічыны, птушкі.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем