Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

На базе Лапіцкай СШ — пераможцы раённага конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай, прапагандысцкай і выхаваўчай работы за мінулы год — днямі прайшла планавая вучоба ідэалагічнага актыву раёна. Яна праводзілася для маладых ідэолагаў сістэмы адукацыі, у полі зроку якіх як дарослыя, так і падрастаючае пакаленне.

Прадпрымальніцтва як сферу дзейнасці абрала 291 асіпаўчанка, што складае амаль 37% ад агульнай колькасці бізнесменаў. У асноўным асобы слабага полу займаюцца рознічным гандлем, аднак сярод іх ёсць і тыя, хто прапаноўвае паслугі па рамонце кватэр.

Самы малады кіраўнік-жанчына — 22-гадовая Дар’я Кузьміна. Яна ўзначальвае філіял па Асіповіцкім раёне РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства”.

На Асіповіччыне пражывае 20 удзельніц Вялікай Айчыннай вайны, 2 з іх маюць воінскія званні старшых сяржантаў — Валянціна Гаўрылаўна Галынская і Маргарыта Iванаўна Батура. Ёсць сярод ваяваўшых зямлячак і ардэнаносец — Алена Пятроўна Бусель. Работніц тылу 10 чалавек, адна блакадніца і 108 жанчын — вязні фашысцкіх засценкаў.

Напярэдадні свята 8 сакавіка тры прадстаўніцы Асіповіччыны ўдастоены ордэна Маці — Наталля Кавальчук, Марына Мельнік і Алена Багдановіч.

У спісачным складзе работнікаў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама налічваецца каля 1.700 жанчын. Усяго ж тут працуюць 2.142 чалавекі.

У склад ГА “Беларускі саюз жанчын”, па словах старшыні Вольгі Карчэўскай, уваходзяць 577 чалавек з 18 пярвічных арганізацый і прадпрыемстваў. Гэта самае масавае жаночае грамадскае фарміраванне. Сярод актывістаў — былы старшыня “пярвічкі” завода аўтаагрэгатаў Людміла Ніцкая, узначальваючая настаўніцкую жаночую суполку Таццяна Ермакова, сакратар ГА “БСЖ” Таццяна Ерко.

У асіповіцкім гарнізоне нараўне з мужчынамі нясуць воінскую службу і жанчыны. Некаторыя з іх маюць афіцэрскія званні. I самае высокае — падпалкоўнік — у начальніка медслужбы 51 гвардзейскай артылерыйскай брыгады Ангеліны Саўрыцкай. Маёры Таццяна Слуцкая і Зоя Навасёлава служаць у в/ч 61732 і 12180 адпаведна. За імі ў табелі аб рангах размясцілася старшы лейтэнант Алена Кноблах з Лапіч.

У Магілёўскай вобласці да адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРIП) падключаны паслугі па лініі грамадзянства і міграцыі. Плацяжы за адміністрацыйныя працэдуры і паслугі АГіМ можна аплаціць і з выкарыстаннем інфакіёскаў, інтэрнэт- і мабільнага банкінгаў.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем