Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

“За любімую Беларусь!” — так называлася рэспубліканская акцыя БРСМ, прымеркаваная да 14 лютага, у якой прыняла ўдзел і асіповіцкая моладзь. Напрыклад, члены маладзёжнай суполкі Осаўскага ВПК дзіцячы сад-базавая школа раздавалі ў школе чырвона-зялёныя сардэчкі, падрыхтавалі валянцінку свайму куміру — Георгію Калдуну. А пераможцамі святочнай конкурснай праграмы сталі Яўгенія Максіменя і Міша Еўдакімовіч.

ААТ “ААБ Беларусбанк” узнаўляе прыём заяў (заявак, якія паступаюць праз карпаратыўны сайт і кантакт-цэнтр банка) на выдачу фізічным асобам крэдытаў на фінансаванне нерухомасці і спажывецкія патрэбы.

Больш якасны і хуткі інтэрнэт будуць мець асіпаўчане ўжо ў сакавіку-красавіку: запланавана адкрыццё дадатковых высакахуткасных патокаў, што дазволіць знізіць існуючыя нагрузкі.

Аб’ём вытворчасці прадукцыі на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” у студзені ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам у супастаўных цэнах узрос на 25%, у валавым выражэнні — на 21%.

120 тон бярозавіку плануе нарыхтаваць вясною ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”. Гэта дасць магчымасць выпусціць як чыста бярозавы, так і купажыраваныя сокі.

Установы дашкольнай адукацыі Асіповіччыны наведвае 2.108 хлопчыкаў і дзяўчынак, з якіх 383 — дзеці да трох гадоў. 455 малых прымуць дзіцячыя сады ў верасні бягучага года.

Аглядавая камісія Свіслацкага сельвыканкама за студзень-люты ўжо абследавала 222 домаўладанні. Найперш увага надзяляецца тым, дзе пражываюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, адзінокія пажылыя людзі, сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Вядзецца актыўная работа з непрацуючымі грамадзянамі.

9.418 цялят плануецца атрымаць сёлета ў нашых сельгаспрадпрыемствах. Як паведамілі ў філіяле па Асіповіцкім раёне РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства”, пры дасягненні запланаванага колькасць прыплоду ўзрасце на 1.300 галоў у параўнанні з 2014 годам.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем