Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Ахову працы работнікаў трымае на кантролі кожны кіраўнік, але непрадбачанасці здараюцца. Так, летась у раёне адбылося 8 выпадкаў вытворчага траўматызму (у 2013 годзе — на 7 больш), з іх 3 з цяжкімі вынікамі. Па 1 выпадку адбылося ў бальніцы, АСВК «Калгас «Лапічы», СТАА «Белга-Прам», вагонным дэпо і ТДА «НТМ-2000», а на заводзе аўтаагрэгатаў такіх непрыемнасцей было зарэгістравана 3.

У рамках III Рэспубліканскага конкурсу «Участковы інспектар, які мне дапамог» ажыццяўляецца прыём станоўчых водгукаў (падзяк) аб рабоце ўчастковых інспектараў міліцыі і ўчастковых інспектараў па справах непаўналетніх. Iх асіпаўчане могуць выказваць па тэлефонах: 22-1-02, 102, 23-5-64 ці пры асабістым візіце ў РАУС (вул. Крупскай, 33).

У аддзеле па працы і занятасці насельніцтва райвыканкама зараз на ўліку стаіць 168 беспрацоўных (у канцы снежня было 72). Вакансій прапаноўваецца 80, з іх палова па рабочых прафесіях. Сярод спецыялістаў найбольш запатрабаваны інжынеры, ветэрынарныя ўрачы, майстры вытворчасці.

Абласны агляд-конкурс якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва па выніках работы за мінулы год праведзены ў студзені. Сярод участковых бальніц II месца заняла Лапіцкая ўстанова аховы здароўя.

Ясенскі сельскі Савет дэпутатаў пастаянна вядзе работу з насельніцтвам. За студзень было выдадзена 33 даведкі, з іх 27 аб месцы жыхарства і складзе сям’і, 5 — пра жылое памяшканне, 1 — пра апошняе месца жыхарства. Зваротаў грамадзян не паступала.

Сумесны пленум савета ветэранаў абласных камітэтаў кампартыі краіны і ГА БРСМ, прысвечаны падрыхтоўцы да ўрачыстасцей з нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі, будзе праведзены  17 лютага. У ім прымуць удзел і асіпаўчане. Плануецца эстафета са зборам подпісаў удзельнікаў вайны на галоўным сімвале абласной арганізацыі ветэранаў — флагу, які абляціць усе раёны Магілёўшчыны.

Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу «Школа бяспекі», які праводзілі райаддзел адукацыі сумесна з РАНС. Удзел у ім прынялі 22 установы адукацыі. У камандным заліку I месца занялі гімназісты, на другім — вучні Вяззеўскай школы, трэцімі сталі навучэнцы СШ № 2.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость