Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Ахову працы работнікаў трымае на кантролі кожны кіраўнік, але непрадбачанасці здараюцца. Так, летась у раёне адбылося 8 выпадкаў вытворчага траўматызму (у 2013 годзе — на 7 больш), з іх 3 з цяжкімі вынікамі. Па 1 выпадку адбылося ў бальніцы, АСВК “Калгас “Лапічы”, СТАА “Белга-Прам”, вагонным дэпо і ТДА “НТМ-2000”, а на заводзе аўтаагрэгатаў такіх непрыемнасцей было зарэгістравана 3.

У рамках III Рэспубліканскага конкурсу “Участковы інспектар, які мне дапамог” ажыццяўляецца прыём станоўчых водгукаў (падзяк) аб рабоце ўчастковых інспектараў міліцыі і ўчастковых інспектараў па справах непаўналетніх. Iх асіпаўчане могуць выказваць па тэлефонах: 22-1-02, 102, 23-5-64 ці пры асабістым візіце ў РАУС (вул. Крупскай, 33).

У аддзеле па працы і занятасці насельніцтва райвыканкама зараз на ўліку стаіць 168 беспрацоўных (у канцы снежня было 72). Вакансій прапаноўваецца 80, з іх палова па рабочых прафесіях. Сярод спецыялістаў найбольш запатрабаваны інжынеры, ветэрынарныя ўрачы, майстры вытворчасці.

Абласны агляд-конкурс якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва па выніках работы за мінулы год праведзены ў студзені. Сярод участковых бальніц II месца заняла Лапіцкая ўстанова аховы здароўя.

Ясенскі сельскі Савет дэпутатаў пастаянна вядзе работу з насельніцтвам. За студзень было выдадзена 33 даведкі, з іх 27 аб месцы жыхарства і складзе сям’і, 5 — пра жылое памяшканне, 1 — пра апошняе месца жыхарства. Зваротаў грамадзян не паступала.

Сумесны пленум савета ветэранаў абласных камітэтаў кампартыі краіны і ГА БРСМ, прысвечаны падрыхтоўцы да ўрачыстасцей з нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі, будзе праведзены  17 лютага. У ім прымуць удзел і асіпаўчане. Плануецца эстафета са зборам подпісаў удзельнікаў вайны на галоўным сімвале абласной арганізацыі ветэранаў — флагу, які абляціць усе раёны Магілёўшчыны.

Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу “Школа бяспекі”, які праводзілі райаддзел адукацыі сумесна з РАНС. Удзел у ім прынялі 22 установы адукацыі. У камандным заліку I месца занялі гімназісты, на другім — вучні Вяззеўскай школы, трэцімі сталі навучэнцы СШ № 2.

Последние новости

Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость