Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Стацыянарны каток функцыянуе зараз на хакейнай пляцоўцы ў СШ № 3, а на стадыёне «Алімпіец» будуць заліваць  пры спрыяльных умовах. У ФСК «Алімпія» можна ўзяць канькі на пракат: адна гадзіна каштуе 15 тысяч рублёў. З пачатку года такой магчымасцю скарысталіся 20 чалавек.

Раённую выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка», якая праходзіла ў Цэнтры народных рамёстваў, наведала каля 100 чалавек. На ёй былі прадстаўлены работы 10 майстроў, якія працуюць у розных тэхніках. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі незвычайныя лялькі, зробленыя асіпаўчанкай Нінай Свірыдавай.

Асіповіцкім раёнам газазабеспячэння летась вяліся работы па газіфікацыі асобных вуліц у Забалацці, Ялізаве і Ліпені. Усяго пракладзена 21,4 км газаправода, у тым ліку 18,6 — ва ўзгаданых паселішчах. Было зрасходавана 8,5 млрд рублёў, з якіх 5,3 — бюджэтныя сродкі. Колькасць кватэр, пераведзеных на прыродны газ, — 266, у сельскай мясцовасці — 93. Газіфікавана 294 кватэры ў шматпавярховых дамах. Звадкаваны газ прыйшоў да 145 гаспадароў, у тым ліку сельскіх — 122.

Цэнтральная раённая бібліятэка выпусціла чарговы — восьмы — зборнік нарысаў на  краязнаўчую тэматыку. Яго назва — «Навуковыя дзеячы, якія праславілі Асіповіцкі раён». Сабраны біяграфічны матэрыял пра 18 ураджэнцаў нашага краю, прозвішчы якіх не значацца ў кнізе «Памяць». Зараз збіраюцца звесткі для наступнай брашуры — пра воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Камбінат бытавога абслугоўвання № 2 аказвае цырульныя, швейныя паслугі, а таксама працуе як комплексна-прыёмны пункт. Найбольшым попытам у насельніцтва карыстаецца цырульня — выручка склала 651 мільён рублёў. Пашывачная прынесла прадпрыемству 260 мільёнаў, на рамонце адзення зарабілі 62 мільёны, найменшы даход прынесла работа КПП — 38,3 млн рублёў.

Ліпенскі сельсавет пастаянна аказвае дапамогу маламаёмным сем’ям і пажылым грамадзянам. На працягу мінулага года людзям было раздадзена каля тысячы адзінак адзення і абутку, атрыманых ад райцэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем