Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Жыллю — першасную ўвагу. На Асіповіччыне летась уведзена ў эксплуатацыю 31,3 тысячы квадратных метраў жылля, з іх 9,3 тыс. за ўласныя сродкі насельніцтва. За крэдытныя, сродкі забудоўшчыкаў і бюджэтныя здадзены ў эксплуатацыю два 108-кватэрныя жылыя дамы на мікрараёне «Чарняхоўскага». Там жа прыняў навасёлаў 144-кватэрны дом, а за сродкі мясцовага бюджэту — 16-кватэрны жылы дом па вуліцы Шамякіна камерцыйнага выкарыстання на ўмовах дагавора найма.

У РЦК у 2014 годзе працавала 26 клубных фарміраванняў, у якіх займалася 692 ўдзельнікі. Тут функцыянуе 7 вакальна-харавых калектываў, у іх займаецца 127 чалавек, 4 харэаграфічныя (145), 3 тэатральныя (62), 2 музычна-інструментальныя (52) і 10 аматарскіх аб’яднанняў і гурткоў, якія наведваюць 306 удзельнікаў.

Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, летась дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі 1.127 чалавек на суму 1,8 млрд рублёў, а 157 дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў бясплатна забяспечаны прадуктамі харчавання (591,6 млн). У I квартале 2015 года грашовую дапамогу на аздараўленне атрымаюць 64 непрацуючыя інваліды вайны і асобы, што прыраўнаваны да іх, удзельнікі Вялікай Айчыннай.

Чыгуначная ветэранская арганізацыя святкуе сёння 30-годдзе з дня ўтварэння. За актыўную грамадскую дзейнасць старшыня райвыканкама заахвоціў Падзячнымі пісьмамі Зінаіду Міхайлаўну Дудко і Людмілу Антонаўну Ложкіну, а раённы савет ветэранаў узнагародзіў Падзячным пісьмом і грашовай прэміяй старшыню ветэранскага аб’яднання чыгункі Мікалая Iванавіча Гарадзіскага.

Філіял «Асіповіцкі райпалівазбыт»  МКАУВП «Аблпаліва» за мінулы год рэалізаваў 1.846 тон торфабрыкету і 1.056 шчыльных кубаметраў дроў. Чаргі на набыццё мясцовага паліва не назіраецца. Усе, хто мае патрэбу, могуць набыць дровы як рэзаныя, так і колатыя.

Святочныя снежаньскія і студзеньскія дні для УКП ЖКГ прайшлі ў штатным рэжыме, без зваротаў грамадзян, аварый і форс-мажораў. А гэта сведчанне таго, што праца наладжана на высокім прафесійным узроўні.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем