Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

На ёлачных базарах, арганізаваных у пераднавагоднія дні ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” пры кожным лясніцтве і ў чатырох кропках райцэнтра, нашы жыхары набылі 974 ёлкі. Грашовая выручка ад продажу лясных прыгажунь склала 50.365.000 рублёў, а велізарнае задавальненне, атрыманае пакупнікамі ад хвойнага водару ялінак і сасонак, ацаніць немагчыма.

Чатыры святочныя сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай правялі ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу. Тут павесяліліся і, зразумела, атрымалі салодкія падарункі больш за 300 дзяўчынак і хлапчукоў, сярод якіх былі і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Два навагоднія прадстаўленні, на якіх вакол упрыгожанай ёлачкі вадзілі карагоды 178 малых, адбыліся і ў Доме культуры Асіповічы Магілёўскага культурна-спартыўнага цэнтра.

Самыя лепшыя навагоднія і калядныя падарункі днямі атрымалі і пяць нашых зямлячак: з 5 па 8 студзеня ў акушэрска-гінекалагічным аддзяленні стацыянара ЦРБ на свет з’явіліся дзве дзяўчынкі і тры хлопчыкі, прычым аднаму з маленькіх асіпаўчан вагой 3.600 пашанцавала нарадзіцца ў галоўны калядны дзень.

ААТ “Рыбгас”Свіслач” толькі за 30 і 31 снежня рэалізаваў 3,5 тоны сваёй карыснай і, што немалаважна, недарагой прадукцыі. Усім жа вядома: смачна прыгатаваная рыба — лепшае ўпрыгожванне святочнага стала.

У РВПС «Белпошта» з 1 лістапада па 22 снежня паступіла 228 заказаў на паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза». Напярэдадні Новага года паштальёны даставілі маленькім адрасатам чароўныя канверты з маляўнічымі лістамі з добрымі пажаданнямі ад імя казачнага персанажа і падарункамі, якія прыйшліся па душы не толькі дзецям, але і дарослым.

Асіпаўчане па-ранейшаму аддаюць перавагу чыгуначнаму транспарту: за год у касах было набыта больш 1.160 тысяч білетаў — 103% да 2013 года.

Расчысткай горада ад снегу, што выпаў напярэдадні, актыўна займаецца ДУКВП «Райсэрвіс». КДМ на вуліцах ажыццяўляе падсыпку, 3 маленькія трактары прыбіраюць тратуары, а пагрузчык, 6 трактароў, 4 МАЗы і 2 грэйдары выдаляюць снег з праезнай часткі.

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем