Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Канцэрт, прысвечаны 20-годдзю народнага ансамбля народнай песні “Дзівакі”, адбудзецца заўтра ў РЦК у 15 гадзін. Будзе цікавая праграма!

Гандлёвая кропка Асіповіцкага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук” у лістападзе з’явілася па вуліцы Чарняхоў-скага і адразу набыла значную папулярнасць сярод жыхароў мікрараёна. Найбольш запатрабаванае перыядычнае выданне тут — раённая газета.

Святочныя кірмашы пройдуць сёння і 30 снежня на плошчы Леніна ў райцэнтры. Сваю прадукцыю прадставяць землякам ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, “Рыбгас “Свіслач”, “Асіповіцкі доследны лясгас”, гандлёвыя сеткі раёна і індывідуальныя прадпрымальнікі.

На палеткі сельгаспрадпрыемстваў Асіповіччыны ўнесена 5.065 тон дзеючага рэчыва мінеральных удабрэнняў і 213 тысяч тон арганікі. З 2.380 запланаваных гектараў правапнавана 1.850.

330 хлопчыкаў і дзяўчынак будуць наведваць у час зімовых канікул школьныя аздараўленчыя лагеры. Дні іх работы — 29 і 30 снежня, 5, 6, 8, 9 студзеня.

Аглядавая камісія Дараганаўскага сельсавета абследавала, улічваючы паўторныя візіты, 700 домаўладанняў. У 67 сем’ях пражываюць дзеці да 14 гадоў. Асаблівая ўвага надавалася жыллю сацыяльна неабароненых землякоў. За сродкі ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама ў некалькіх дамах адрамантаваны дах, электраправодка, 2 печы, праведзены водаправод.

15.000 галаўных убораў выраблена сёлета на ТАА “Меліна-стыль”, якое знаходзіцца ў Татарцы. Пераважную большасць асартыменту складаюць капелюшы. Прадукцыю прадпрыемства можна ўбачыць у гандлёвых кропках многіх гарадоў Беларусі, уключаючы сталіцу. Найбольш жа цесна супрацоўнічае “Меліна-стыль” з бабруйскімі крамамі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем