Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

I адкрыты конкурс «Джаз над Дняпром» адбыўся ў абласным цэнтры. На сцэне Палаца культуры выступалі юныя спевакі і музыкі, у тым ліку і вучаніца дзіцячай школы мастацтваў № 2 Алена Мельнікава (настаўнік Вераніка Кузьміч). Дзяўчынка атрымала заахвочвальны прыз.

У майстэрню па рамонту тэлефонаў штомесяц здаюцца каля 30 сапсаваных апаратаў. Майстар прымае як дыскавыя, так і кнопачныя, радыётэлефоны ад фізічных і юрыдычных асоб. Некаторыя віды паломак выпраўляюцца з выездам на месца.

Райаддзел па надзвычайных сiтуацыях праводзіць чарговую праверку домаўладанняў. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства па пажарнай бяспецы прыцягнуты ўжо 291 домаўладальнік і кватэраздымшчык.

Чаму на Каляды ўпрыгожваюць ёлку? Як адзначаюць Новы год у розных краінах? Як зрабіць ёлачныя цацкі сваімі рукамі? Адказаць на гэтыя і іншыя пытанні, падабраць верш да самага яскравага свята ў годзе дапамогуць матэрыялы кніжнай выставы, якая аформлена ў гарадской дзіцячай бібліятэцы.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белга-Прам» імкнецца, каб прадукцыя прыносіла радасць дзецям. Паказальна, што   частку сваіх ласункаў прадпрыемства ўручае бескарысліва. Так, напярэдадні свята дабрачынная дапамога аказана пацыентам Беларускага дзіцячага хоспіса на агульную суму 95 млн рублёў, а таксама вучням СШ № 3, спецшколы і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання — на 5 мільёнаў.

Наша аўташкола ДТСААФ за 11 месяцаў падрыхтавала 201 вадзіцеля легкавога аўтамабіля катэгорыі В і 94 — грузавых машын катэгорыі С. Правы на ваджэнне аўтацягніка атрымала 20 чалавек, а пасведчанні вадзіцеля газабалоннага аўтамабіля былі ўручаны 61 жыхару раёна.

Рыбгас «Свiслач» за восень рэалізаваў 116 тон рыбы. Карысную прадукцыю ахвотна набываюць і за межамі раёна — у Віцебску, Гродна, Магілёве. Сталічныя ж кірмашы нашы рыбаводы наведваюць кожныя выхадныя. Прыбытак добры.

Раённы вузел паштовай сувязi прымае заказы на «Віншаванне Дзеда Мароза». Бацькі з цікавасцю адносяцца да прапановы: за два тыдні — 53 заяўкі. Дастаўка падарункаў пачне ажыццяўляцца з 25 снежня. Паштальёны будуць уручаць іх непасрэдна дзецям. Малых парадуюць займальная кніжка, мяккая цацка, рукзачок ад ляснога чараўніка.

За студзень-лiстапад аддзел працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама працаўладкаваў 905 чалавек, у тым ліку 658 беспрацоўных. Па праграме «Маладзёжная практыка» працоўнае месца атрымалі 5 хлопцаў і дзяўчат. Усяго за гэты перыяд у раёне створана 615 рабочых месцаў.

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем