Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

«Людзі — не анёлы». З такой шматзначнай назвай выйшаў у свет доўгачаканы зборнік гумарыстычных і не толькі вершаў і апавяданняў вядомага асіповіцкага аўтара Анатоля Тамашэўскага. Дарэчы, гэта ўжо другая кніга земляка.

У сценах клуба «Дэбют» гульні ў шахматы вучыцца больш за 40 будучых чэмпіёнаў, а шашкамі займаюцца 15 хлопчыкаў і дзяўчынак. На жаль, тут няма яшчэ магутных уласных камп’ютараў, але трэнеры адшукваюць магчымасць прымяняць у навучанні новыя тэхналогіі — з дзецьмі займаюцца ў камп’ютарным класе гімназіі.

У 465-ю ракетную брыгаду прыйшло папаўненне — больш за сто юнакоў. 9 з іх — ураджэнцы нашага раёна.

У аддзеле працы і занятасці райвыканкама на сёння зарэгістравана 79 беспрацоўных. Для працаўладкавання ім прапануюць 287 вакансій, з якіх 268 — па рабочых спецыяльнасцях.

73 пакоі інтэрната ДУКВП «Райсэрвіс», што знаходзіцца на вуліцы Дзмітрыева, разлічаны на 146 месцаў. Зараз тут пражывае 140 чалавек, у тым ліку 44 сямейныя пары.

У мясцовым каледжы вучыцца 318 юнакоў і дзяўчат, прычым сярэднюю спецыяльную адукацыю тут атрымліваюць 37 чалавек, 12 з якіх выбралі завочную форму навучання. У вучэбна-вытворчым камбінаце пры каледжы першай прафесіяй авалодваюць 134 школьнікі з горада і раёна.

Калектыў выпраўленчай установы адкрытага тыпу № 48 дапамагае вярнуцца на верны жыццёвы шлях 71 асуджанай жанчыне.

Iмкненне аднавяскоўцаў да здаровага ладу жыцця дзейсна падтрымалі ў Дрычынскіх сельсавеце і школе: двойчы на тыдзень школьны спартзал адкрыты для дарослых, жадаючых актыўна правесці вольны час. Баскетбольныя і футбольныя каманды, якія складаюцца ў асноўным з работнікаў калгаса і лясніцтва, зараз рэгулярна збіраюцца тут для правядзення сяброўскіх матчаў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость