Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Стаянка па захоўванні транспартных сродкаў прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Асіповіцкая аўтамабільная школа” ДТСААФ за студзень-кастрычнік прыняла каля 1.300 аўтамашын. Такая платная паслуга карыстаецца попытам не толькі ў асіпаўчан, але і гасцей горада. Усяго за студзень-кастрычнік арганізацыя зарабіла такім чынам каля 230 млн рублёў.

Персанальная выстава творчых работ 9-гадовай навучэнкі дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў Эльвіры Фікс праходзіць зараз у гарадской дзіцячай бібліятэцы. Летась дзяўчынка прымала ўдзел у XVI Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”, дзе была адзначана дыпломам “За майстэрства”.

Паслугамі паштовага аддзялення сувязi № 1 карыстаецца прыкладна 5 тыс. гараджан. Большая частка з іх — актыўныя падпісчыкі раённай і рэспубліканскай прэсы. Так, газету “Асіповіцкі край” выпісвае 861 чалавек, “СБ. Беларусь сегодня” — 228, “Железнодорожник Беларуси” — 168, ”Во славу Родины” — 110.

Градзянскі сельсавет актыўна займаецца выяўленнем безгаспадарчых і непрыгодных для жылля дамоў. Сёлета гаспадарам такіх пабудоў накіравана 18 прадпісанняў з прапановай прывесці іх у належны стан або ліквідаваць наогул. Усяго ж за  8 гадоў з тэрыторыі сельсавета знікла 49 хат.

Комплексны пункт прыёму № 3 КБА аказвае насельніцтву розныя бытавыя паслугі. Жадаючыя могуць узяць на пракат рэчы, здаць у чыстку дываны і дублёнкі, прынесці брудную бялізну ў пральню. Тут купляюць і вырабы швейнага і трыкатажнага цэхаў камбіната. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца пасцельныя рэчы. Тавараабарот ад аказаных паслуг за студзень-кастрычнік склаў каля 224 млн рублёў.

Аўтапарк № 19 штомесяц прадае больш за тысячу месячных і дэкадных білетаў для праезду ў гарадскім транспарце. За студзень-кастрычнік першых пасажыры купілі 11.636, другіх — 5.620. Выручка ад продажу склала 1.617,6 млн руб. Зараз кошт праязнога на месяц складае 133.900, на дэкаду — 46.900, разавага талона — 3.500 рублёў. Набыць дакументы на праезд можна ў касах аўтастанцыі, аўтобусных кантралёраў і вадзіцеляў, а таксама на пошце.

Асіповіцкая кінавідэасетка актыўна займаецца рамонтам кінатэатра “Родина”, у якім хутка можна будзе паглядзець фільмы ў фармаце 3D. Пакуль установа прапануе гледачам прагляд кіно ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку, у тым ліку і прадукцыю, прысвечаную  80-годдзю беларускага кіно. Школьнікі і выхаванцы дзіцячых садкоў далучаюцца да кінамастацтва непасрэдна ў сваіх альма-матар. За 9 месяцаў такім чынам быў абслужаны 6.371 глядач, з іх у горадзе — 5.603.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость