Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Над завяршэннем экспазіцыі “Памешчыкі Дараганы” раённы краязнаўчы музей працуе актыўна. Дваранскі маёнтак, які будзе ўключаць кабінет, сталовую, гасціную, кухню, майстэрню і іншае, размесціцца ў пяці залах галерэі па вуліцы Рабоча-Сялянскай. У аснове экспазіцыі — тагачасныя рэчы, перададзеныя нашчадкамі Дараганаў. Адкрыецца “маёнтак” для наведвальнікаў у снежні.

Асіповіцкім раённым архівам сёлета для афармлення пенсіі выдадзена 418 даведак на запыты аб зарплаце і пацвярджэнні стажу работы на ліквідаваных прадпрыемствах.

369 чалавек, прыбыўшых з суседняй Украіны, зарэгістравана аддзяленнем па грамадзянстве і міграцыі РАУС. З іх падалі дакументы на дазвол афармлення пастаяннага месца жыхарства 103, часовае пражыванне — 55. Ёсць і двое жадаючых набыць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Па-навагодняму будуць выглядаць гандлёвыя аб’екты ААТ “Гандаль” ужо на наступным тыдні. Зараз таварыства прымае заяўкі ад арганізацый і прыватных асоб на салодкія падарункі.

Дапамогу новага ўзроўню хутка зможа аказваць стаматалагічная паліклініка. Ужо закуплена найсучаснейшае начынне для кабінета імплантацыі зубоў, днямі набыта ліцейная ўстаноўка — можна вырабляць пратэзы на месцы, праведзены тэндар на панарамны рэнтгеналагічны апарат.

Асіповіцкі цэх ультракароткахвалевых радыёстанцый Магілёўскага абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання плануе запуск трэцяга пакета праграм, які забяспечыць эфірны прыём больш шырокага спектра інтэрактыўнага тэлебачання “ZALA”, у тым ліку аддаленымі населенымі пунктамі раёна.

Сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна найбольш эфектыўна выкарыстоўваюць паліўна-энергетычныя рэсурсы калгасы “Ясень”, “Лапічы” і імя Чарняхоўскага. У першай з названых гаспадарак пры тэмпе росту валавой прадукцыі за студзень-кастрычнік 103,3% спажыванне электра-энергіі складае мінус 18 тысяч кВт г, у “Лапічах” гэтыя паказчыкі 104 і мінус 13 тыс., у апошнім сельгаскааператыве — 102 і мінус 19 тыс.

Найбольш актуальныя праблемы, з якімі звяртаюцца землякі па псіхалагічную дапамогу ў раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, — складанасці ў міжасобасных, дзіцяча-бацькоўскіх і службовых адносінах. За год кансультацыю псіхолага атрымалі каля 500 чалавек, у тым ліку 17 — па тэлефоне.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем