Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Курэнню — стоп! З мэтай прафілактыкі захворванняў, звязаных з тытунекурэннем, актывізацыі работы па прапагандзе здаровага ладу жыцця ў раёне з 17 па 20 лістапада пройдзе рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя.

«Не прапальвай сваё жыццё!» — пад такой назвай з 14 па 29 лістапада праходзіць рэспубліканская акцыя з мэтай папярэджвання пажараў і гібелі людзей на іх. На сёння ў раёне адбылося 47 пажараў (2013 год — 45), 41 з якіх — на аб’ектах жылога сектара. У агні загінула 5 чалавек (4).

Дзяржаўная натарыяльная кантора раёна за 10 месяцаў ажыццявіла 5.045 натарыяльных дзеянняў. У прыватнасці, 640 па прыватызацыі кватэр, выдадзена 612 даверанасцей, здзейснена 203 выканаўчыя надпісы і інш. Часта жыхары звяртаюцца сюды і па вусныя кансультацыі.

У Цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва зафіксаваны 51 зварот грамадзян з Украіны. Усе яны атрымалі гуманітарную дапамогу. Асіпаўчане прымаюць актыўны ўдзел у забеспячэнні пацярпелых адзеннем, абуткам, мыючымі сродкамі, нават мэбляй. Многія тэлефануюць, пытаюцца, чым дапамагчы. Альтруізм не мае дзяржаўных меж.

У нашым філіяле ААТ «Белаграпрамбанк» кліентамі адкрыта 5,5 тысячы рахункаў, на якіх яны трымаюць зберажэнні. З іх 4.300 у айчынных рублях і 908 у доларах ЗША. Грашовыя сродкі ў расійскіх рублях і еўра захоўваюць нямногія. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца ўклады «Лінія росту 2.0» і «Старт», у пенсіянераў — спецыяльны ўклад «Забота». А «Iндэксуемы», стаўка па якім прывязана да курса валюты, карыстаецца попытам не вельмі.

У прыватных падсобных гаспадарках жыхароў раёна налічваецца 524 галавы буйной рагатай жывёлы, з іх 427 кароў. Агульная колькасць коз і авечак — 604. Коней у гаспадароў 178, свіней — 1.764, трусоў — 3.017. У асаблівай пашане куры, гусі, качкі і індыкі — усяго 28.103 птушкі. Аматары мёду трымаюць 1.365 пчоласямей на 101 прыватнай пасецы.

Райвузлом электрасувязі пасля сканчэння ў чэрвені аптымізацыі сістэмы праваднога радыёвяшчання рэалізавана 1.150 радыёпрыёмнікаў «Мара». На сёння яго кошт складае 184.850 рублёў.

Прышчэпкі ад грыпу ў раёне атрымалі 14.355 чалавек. Больш за ўсіх клапоцяцца аб сваім і навакольных здароўі чыгуначнікі. Актыўнасць праявілі таксама работнікі ЦБП № 722 філіяла № 703 ААТ «Беларусбанк», раённага вузла электрасувязі, аўтапарка. З разуменнем аднесліся да правядзення вакцынацыі ў калгасах імя Чарняхоўскага, «Ясень», «Карытнае», «Каўгарскі».

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем