Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

З 27 кастрычніка працуюць школьныя лагеры з дзённым знаходжаннем. У іх праходзяць аздараўленне 380 вучняў. На харчаванне аднаго дзіцяці штодзень выдзяляецца ў сярэднім каля 30 тыс. руб. Бацькоўская даплата складае ад 95 да 135 тысяч.

Другія гарадскія спаборніцтвы па картынгу сярод юных спартсменаў з Асіповіч і Бабруйска прайшлі нядаўна ў нас. У барацьбе ўдзельнічала 5 каманд. Першую і трэцюю прыступкі занялі картынгісты-суседзі. У адной з нашых каманд — другое месца (трэнер Міхаіл Брэль).

Асіповіцкі філіял ААТ “Магілёўсаюздрук” прапануе землякам 1.334 найменні газет і часопісаў, у тым ліку — 60 калекцыйных выданняў.

Самыя актыўныя карыстальнікі паслуг інтэрнэт- і  М-Банкінг — кліенты філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”: 1.600 чалавек — трэць агульнай колькасці трымальнікаў картрахункаў. У цэнтры банкаўскіх паслуг № 722 філіяла № 703 ААТ “Беларусбанк” карыстаюцца такой зручнасцю каля 5 тысяч асіпаўчан — амаль 21%, у “БПС-Ашчадбанку” — звыш тысячы асіпаўчан (12%).

Колькасць абанентаў раёна газазабеспячэння, якія абаграваюцца прыродным газам, за год павялічылася амаль на 600 чалавек і складае зараз 15 тысяч. Гэты від паліва выкарыстоўваюць і 35 прадпрыемстваў, у тым ліку і 2 рэлігійныя аб’екты. Звадкаваны газ — амаль у 11 тысяч дамах і кватэрах. Летам за суткі аб’ём ужытага газу складае каля 6 тысяч кубаметраў, зімой — 51 тыс. куб. Чакаецца, што да канца года да прыроднага блакітнага цяпла падключыцца яшчэ 81 чалавек.

У рамках праекта “Шлях да абеліскаў” гарадская дзіцячая бібліятэка нядаўна прымала сталічных вучняў кадэцкіх класаў СШ № 152. Рабяты пабывалі каля мемарыяльнага знака “Пушка”, наведалі Прошчу, дзе знаходзіцца пахаванне чырвонаармейцаў 32-й кавалерыйскай дывізіі, Алею Герояў.

Як паведамілі ў разлікова-касавым цэнтры № 14 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”, з заўтрашняга дня ён будзе працаваць без выхадных.

Сумесным беларуска-аўстрыйскім ЗАТ “Шклозавод Ялізава” асвоена каля 100 відаў прадукцыі. Самым запатрабаваным вырабам лічыцца бутэлька для лікёра-гарэлачных заводаў, а таксама слоікі ёмістасцю ад 0,1 да 0,2 л і ад 0,5 да 4,0 л. Асноўныя заказчыкі — Расія, Аўстрыя.

Экскурсійнымі паслугамі Асіповіцкага раённага цэнтра турызму і краязнаўства сёлета скарысталася прыкладна 1.400 вучняў і 130 настаўнікаў. За гэты час было здзейснена 44 паездкі на суму звыш 437 мільёнаў. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца такія мясціны, як Хатынь, музей Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкая крэпасць-герой, а таксама забаўляльныя аб’екты: дэльфінарый, аквапаркі ў Жлобіне і Мінску.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем