Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Новы від прадукцыі асвоены вытворчым цэхам “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка — кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” ў верасні. Гэта сухая малочная падсырная сыроватка, 60 тон якой ужо адпраўлена расійскім партнёрам. Узгаданы карысны натуральны інгрэдыент дабаўляецца ў кандытарскія і хлебабулачныя вырабы.

У сельгаспрадпрыемствах раёна назапашана 7.085 тон сена, 74.630 — сенажу, 58.023 — сіласу. У разліку на ўмоўную галаву гэта 21,4 цэнтнера кармавых адзінак, што пакуль менш леташняга паказчыку. Але корманарыхтоўка працягваецца.

У ТАА “Ясеньлес”, якое арганізавана год назад і знаходзіцца на станцыі Ясень, працуе 25 чалавек. Прадукцыя, выпускаемая мясцовым дрэваапрацоўчым прадпрыемствам, экспарціруецца ў краіны Еўрасаюза. У асноўным гэта дэталі для ложкаў і часткі мэблі. Запатрабаваны і піламатэрыялы.

Сёння на Асіповіччыне завяршае работу выязная брыгада ў складзе мамолага і эндакрынолага Магілёўскага абласнога ўрачэбна-дыягнастычнага цэнтра. Абследаванне насельніцтва, якое распачалося 22 верасня, арганізавана абласной арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” пры садзейнічанні адпаведнага раённага падраздзялення. Ультрагукавое даследаванне шчытападобнай залозы прайшло больш за 1000 жыхароў горада і раёна, а малочнай — каля 800 зямлячак.

Пачатак восені быў плённым у плане добраўпарадкавання ў Татаркаўскім сельсавеце: зроблены ямачны рамонт на вуліцах Ленінскай, Вакзальнай, Камсамольскай, устаноўлена 190 метраў штыкетніку на грамадзянскіх могілках.

Асіповіцкім вытворчым участкам ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” у верасні выраблена 800 тон крупы аўсянай недраблёнай 1 гатунку. Адметна, што гэта прадукцыя не мае аналагаў у краіне. Дасягнуць такой высокай якасці крупы дапамог новы фотасепаратар для сарціроўкі зерня ад прымесяў.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем