Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Любіце збіраць грыбы? Як паведамляюць у лабараторыі райЦГЭ, грыбы курачкі (ці балацянкі) добра ўцягваюць радыяцыю і не заўсёды прыдатныя для ежы. Таму, хоць і забароненых для збору грыбоў лясоў у нашым раёне няма, але зайсці ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і праверыць, што ў вашым кошыку, не перашкодзіць.

У раёне працуе 51 магазін райспажыўтаварыства, з якіх 8 — у горадзе. За прылаўкамі крам стаяць 87 прадаўцоў. Найбольшы тавараабарот у гандлёвай кропцы ваеннай часці “Лапічы”, за жнівень ён склаў 591 мільён рублёў.

Самае распаўсюджанае дрэва ў лясах Асіповіччыны — сасна, яна расце на 42,3 тысячы гектарах (44 %  агульнай плошчы лясоў). За ёй ідзе прыгажуня-бяроза, якая займае 28 тысяч га (29 % плошчаў). Вяз можна ўбачыць радзей, ён “кватаруе” толькі на адным гектары. А вось лістоўніца сустракаецца наогул у адзінкавых экзэмплярах. Нячастай гаспадыняй лясоў лічыцца любіміца пчол — ліпа, вытворчых насаджэнняў дрэў гэтай пароды мала.

Хлебазавод клапоціцца аб тых, хто сочыць за сваім здароўем і знешнім выглядам. Для такіх спажыўцоў на сённяшні дзень тут выпускаецца хлеб, узбагачаны     в-карацінам (правітамінам А), “Дабрынскі” і “Просты”. Добрай рабоце кішэчніка і вывядзенню з арганізма таксінаў садзейнічае ежа з павышаным утрыманнем харчовых валокнаў. Для гэтай мэты спажывайце хлеб пшанічны “Златка”, хлябец “Глыбоцкі”, хлеб зерневы.

Аўтапарк перасовачнай механізаванай калоны № 95 “Вадбуд” уключае 15 аўтамабіляў, 17 трактароў, з іх 4 бульдозеры, і 8 экскаватараў. Сёлета новая тэхніка пакуль не набывалася, затое ў мінулым годзе парк папоўніўся трыма трактарамі і экскаватарам.

Як паведамляюць у філіяле “Асіповіцкі райпалівазбыт”, часы, калі восенню стаялі чэргі на атрыманне дроў і торфабрыкету, адышлі ў мінулае. На сёння стаіць толькі 3 чалавекі ў чарзе на дровы і 1 — на торфабрыкет. Нарыхтаваць на зіму паліва, звярнуўшыся ў гэту патрэбную арганізацыю,  можна ў кароткі тэрмін.

Па раёне праходзіць каля 110 кіламетраў чыгункі, амаль чвэрць якой ужо электрыфікавана.

Тысячным сябрам газеты “Асіповіцкі край” у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” стала асіпаўчанка Вольга Лыско.

У раёне ажыццяўляюць дзейнасць структурныя падраздзяленні ААТ “АСБ Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк”, “БПС-Ашчадны банк”, “Белгазпрамбанк”, “Прыорбанк”, ЗАТ “Iдэябанк”, “Дэльтабанк”, МТБанк.

У райпаліклініцы штодзённа праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу. З 8 да 12 і з 13 да 15 гадзін прымаюць у каб. 113, з 15 да 18.30 — у каб. 58.

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем