Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Дзень цвярозасці. У сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, 1 верасня на тэрыторыі раёна забаронены продаж алкагольных напояў, за выключэннем рознічнага гандлю на аб’ектах грамадскага харчавання ў разліў. У гэты ж дзень пройдзе акцыя «Дзень моладзі».

Раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дзяцей з мнагадзетных сямей да школы. Так, ужо выдадзена матэрыяльная дапамога ў памеры 403 тысяч рублёў на кожнага з 407 школьнікаў, бацькі якіх звярнуліся ў цэнтр. Выдача мэтавых сродкаў працягваецца.

Асіповіцкі РАНС інфармуе: з 20 жніўня па 30 верасня ў рэспубліцы праходзіць прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі — дзеці!», прымеркаваная да Дня ведаў. 1 верасня з 10.00 да 11.00 па тэлефоне 22-1-01 будзе праводзіцца «прамая лінія» начальнікам РАНС Iгарам Логвіным.

На 1 жніўня ў аддзеле працы і занятасці насельніцтва райвыканкама налічвалася 451 вакансія, у тым ліку 393 па рабочых прафесіях. Самымі запатрабаванымі сёння лічацца слесары па зборцы металаканструкцый і механазборачных работ, а таксама электрагазазваршчыкі. Больш за іншых церпяць недахоп рабочай сілы СЗАТ «АВЗ» і ААТ «АЗАА».

За бягучы месяц рыбгасам «Свіслач» рэалізавана каля 5 тон рыбы, пераважна карпа і таўсталобіка. Улоў быў адпраўлены ў рознічны гандаль Магілёўшчыны.

У раёне працягваецца газіфікацыя. Прыродным газам забяспечаны пасёлак Ялізава і 13 сельскіх населеных пунктаў. Сёлета 70 домаўладальнікаў пераведзена са звадкаванага на прыродны газ, да канца года гэта лічба павялічыцца на паўсотні. Усяго ж маюць газавае ацяпленне 9.987 сямей, з якіх 1.634 — сель-скія.

Кансервавы завод актыўна вядзе нарыхтоўку садавіны і гародніны. Так, за мінулы месяц было замарынавана 5.558 трохлітровых слоікаў агуркоў і 2.207 слоікаў таматаў. Таматнага соусу закансервавана 2.440 паўліт-ровых слоікаў. Нектараў выпушчана 9.044 слоікі.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем