Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Кругласутачна працуюць спецыялісты клініка-дыягнастычнай лабараторыі (стацыянара) Асіповіцкай ЦРБ. Штомесяц тут праводзіцца каля 17.000 біяхімічных, па 8.000 клінічных і гематалагічных даследаванняў.

Запас бяды не чыніць. За мінулыя дні жніўня райспажыўтаварыства набыло ў насельніцтва 3,7 тоны бульбы, 2,4 – таматаў, 2,8 – агуркоў, 1,4 – капусты і па паўтары тоны цыбулі, морквы і буракоў. Лідарам нарыхтоўкі сталі яблыкі: іх закуплена 235.200 кг, а «аўтсайдарам» – чарнаплодная рабіна, якой землякі здалі толькі цэнтнер.

У чытальнай зале Лапіцкай сельскай бібліятэкі прадстаўлены шырокі спектр беларускай і ра-сійскай перыёдыкі: 9 найменняў газет і 30 – часопісаў. У бягучым месяцы пазнаёміцца з навінкамі сюды наведалася ўжо каля двухсот жыхароў Лапіч і навакольных вёсак. Найбольш папулярныя выданні – газеты «Асіповіцкі край» і «Аргументы и факты», часопісы «Планета» і «Гаспадыня». Усяго ж у бібліятэку штомесяц прыходзіць прыкладна 650 чалавек, з іх больш за 200 – дзеці.

Iнтэрнат ААТ “АЗАА”, разлічаны на 395 ложкамесцаў, сёння з’яўляецца домам для 44 сямей аўтаагрэгатчыкаў і 77 халасцякоў, з якіх 21 – маладыя спецыялісты, што гэтым летам прыйшлі працаваць на завод пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

У Дрычынскім сельскім савеце знесены 4 пустуючыя дамы, закрыты і рэкультываваны міні-палігоны ў в. Канцы і Пясчанка, ліквідаваны 41 сметнік агульнай плошчай 220 квадратаў. Наведзены парадак на могілках Майсеевіч і Крамка, праве-дзены афарбоўка і бягучы рамонт помнікаў у Дрычыне і Вялікім Бары. Для зручнасці і камфорту вяскоўцаў рэгулярна праводзіцца касьба пустазелля, пабудавана 600 і адрамантавана 200 метраў штыкетніку. А дзякуючы дапамозе АСВК «Калгас імя Чарняхоўскага» гаспадары ўсіх прысядзібных участкаў ужо скончылі абмалот збожжа.

Выручка УКДВП “Рамбуд” за мінулы месяц склала 718,5 млн. рублёў, 43 з якіх зароблены аказаннем транс-партных паслуг. Для ўласных патрэб арганізацыяй набыты новы пасажырскі мікрааўтобус ГАЗ-32213.

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем