Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Кругласутачна працуюць спецыялісты клініка-дыягнастычнай лабараторыі (стацыянара) Асіповіцкай ЦРБ. Штомесяц тут праводзіцца каля 17.000 біяхімічных, па 8.000 клінічных і гематалагічных даследаванняў.

Запас бяды не чыніць. За мінулыя дні жніўня райспажыўтаварыства набыло ў насельніцтва 3,7 тоны бульбы, 2,4 – таматаў, 2,8 – агуркоў, 1,4 – капусты і па паўтары тоны цыбулі, морквы і буракоў. Лідарам нарыхтоўкі сталі яблыкі: іх закуплена 235.200 кг, а “аўтсайдарам” – чарнаплодная рабіна, якой землякі здалі толькі цэнтнер.

У чытальнай зале Лапіцкай сельскай бібліятэкі прадстаўлены шырокі спектр беларускай і ра-сійскай перыёдыкі: 9 найменняў газет і 30 – часопісаў. У бягучым месяцы пазнаёміцца з навінкамі сюды наведалася ўжо каля двухсот жыхароў Лапіч і навакольных вёсак. Найбольш папулярныя выданні – газеты “Асіповіцкі край” і “Аргументы и факты”, часопісы “Планета” і “Гаспадыня”. Усяго ж у бібліятэку штомесяц прыходзіць прыкладна 650 чалавек, з іх больш за 200 – дзеці.

Iнтэрнат ААТ “АЗАА”, разлічаны на 395 ложкамесцаў, сёння з’яўляецца домам для 44 сямей аўтаагрэгатчыкаў і 77 халасцякоў, з якіх 21 – маладыя спецыялісты, што гэтым летам прыйшлі працаваць на завод пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

У Дрычынскім сельскім савеце знесены 4 пустуючыя дамы, закрыты і рэкультываваны міні-палігоны ў в. Канцы і Пясчанка, ліквідаваны 41 сметнік агульнай плошчай 220 квадратаў. Наведзены парадак на могілках Майсеевіч і Крамка, праве-дзены афарбоўка і бягучы рамонт помнікаў у Дрычыне і Вялікім Бары. Для зручнасці і камфорту вяскоўцаў рэгулярна праводзіцца касьба пустазелля, пабудавана 600 і адрамантавана 200 метраў штыкетніку. А дзякуючы дапамозе АСВК “Калгас імя Чарняхоўскага” гаспадары ўсіх прысядзібных участкаў ужо скончылі абмалот збожжа.

Выручка УКДВП “Рамбуд” за мінулы месяц склала 718,5 млн. рублёў, 43 з якіх зароблены аказаннем транс-партных паслуг. Для ўласных патрэб арганізацыяй набыты новы пасажырскі мікрааўтобус ГАЗ-32213.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем