Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

ХЛОПЧЫК вагою 2 кілаграмы 350 грамаў і ростам 49 сантыметраў нарадзіўся ноччу 8 сакавіка ў акушэрска-гінекалагічным аддзяленні нашай райбальніцы — сапраўдны “кіндар-сюрпрыз” для маці ў Дзень жанчын!

2.000 ТОНН БЯРОЗАВIКУ плануе нарыхтаваць сёлетняй вясной ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”. Збор соку пройдзе на тэрыторыі ўсіх 13 лясніцтваў. У іх можна будзе набыць бярозавік і жыхарам горада і раёна. Цана — 960 рублёў за літр.

АРХIДЭЯ стала “пікам” сезона — яе набывалі не толькі да Дня жанчын, але і на працягу папярэдняга месяца. 8 сакавіка попытам карысталіся і цюльпаны з ружамі. Жыхары аддаюць перавагу каланхоэ, фікусам, драцэне, антурыуму і таўсцянцы (“грашовае дрэва”).

НА ПАРАЛIМПIЯДЗЕ-2014 У СОЧЫ выступала і выпускніца Асіповіцкай спецшколы-інтэрнат Валянціна Шыц. У паўфінале лыжных гонак (спрынт, 1 км) яна заняла 4 месца.

КАЛЯ 600 НАЙМЕННЯЎ ТАВАРАЎ налічваецца ў асартыменце магазіна “Друкар” РУП “Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна”. Самы запатрабаваны — папера офісная фармату А4. Нядаўна ў крамы з’явіўся новы партнёр — ААТ “Гандлёвы дом “Ивушка”, які пастаўляе сюды шырокую палітру канцылярскіх вырабаў.

НОВЫ АЎТАМАБIЛЬ DAEWOO NEXIA прайшоў стадыю сертыфікацыі і хутка будзе ўведзены ў вучэбны працэс у прыватным УП “Асіповіцкая аўтамабільная школа” ДТСААФ. Дарэчы, зараз у ліку курсантаў, якія набываюць тут веды па спецыяльнасці “вадзіцель катэгорыі С”, 22 салдаты з часцей Асіповіцкага і Старадарожскага гарнізонаў.

Последние новости

Власть

“Почему не интенсифицировать процесс?” Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 30 июня по 6 июля

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Слоним 2017” — ФК “Осиповичи” — 1:2

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Сэрцам адданыя роднай зямлі: свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, ў Асіповічах

8 июля 2025
Читать новость
Культура

В Осиповичах прошел международный литературно-музыкальный фестиваль

8 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем