Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Выдача прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» пачалася два дзясяткі гадоў таму. Большасць грамадзян уклалі іх у акцыі, аднак некаторыя дасюль не вырашылі, што рабіць з каштоўнымі паперамі. З гэтым пытаннем можна звярнуцца ў ЦБП № 722 філіяла № 703 ААТ «ААБ Беларусбанк», спецыялісты якога прапануюць спіс арганізацый, у акцыі якіх яшчэ можна ўкласці чэкі.

За паўгода ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама паступіла  253 звароты, абсалютная большасць якіх — 244 — тычылася прадастаўлення матэрыяльнай дапамогі. Выплаце пенсій, захаванню пенсіённага заканадаўства было прысвечана 5 зваротаў. Па аднаму паступіла аб аплаце працы, выплаце дапамогі пры звальненні, змяшчэнні ў дом-інтэрнат і занятасці. Таксама было дадзена 2 адказы на звароты, пераадрасаваныя з адпаведнага Міністэрства.

У сувязі з анамальнай для жніўня спякотай чыгуначныя рэйкі часам награюцца больш як на 50°С, і тады тэмп руху цягнікоў на   ўчастках бесстыкавога пуці змяншаецца: пасажырскія саставы перамяшчаюцца з хуткасцю не больш за 80, грузавыя — 60 кіламетраў у гадзіну. Такое абмежаванне адбываецца ў пік дзённай спякоты: з 13 да 19 гадзін. На графіку руху цягнікоў адметна гэта не адбіваецца.

Газіраваныя напоі і марожанае летнімі дзянькамі карыстаюцца асаблівым попытам. Колькасць іх спажывання прама прапарцыянальна вышыні тэмпературнага слупка. У адным толькі магазіне № 18 за ліпень прададзена пітной і газіраванай вады «Дарыда» на 16 мільёнаў рублёў (летась за такі ж перыяд на 12 млн. руб.), а «Кола», «Фанта» і «Спрайт» прынеслі ў казну 35 млн. руб. (28 млн.). А вось марожанага пакупнікі набылі амаль удвая больш за мінулы год: 45,2 млн. руб. аддалі за яго сёлета і толькі 27,5 — летась.

Карытненскі сельсавет. Стварэнне ўмоў для камфортнага пражывання насельнікаў — галоўны клопат. Зараз, напры-клад, праводзіцца рамонт парканаў з наступнай афарбоўкай у вёсках Старое Сяло, Карытнае, Караны. Спілаваны аварыйныя дрэвы на могілках у Каранах. Заахвочваюць тут і кветкаводаў, клапоцяцца аб зборы ў школу дзяцей з 4 мнагадзетных сямей, не абыходзяць увагай ветэранаў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость