Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва плануе аказаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы 403 сем’ям, якія выхоўваюць 3 і больш непаўналетніх. Усяго яе атрымаюць 811 вучняў.

Падведзены вынікі работы саветаў ветэранаў вобласці па пытаннях узаемадзеяння з дзяржорганамі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні моладзі. За гэту, а таксама за работу па сацыяльнай падтрымцы састарэлых людзей і ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Ганаровай граматай аблвыканкама ўзнагароджаны і старшыня райсавета ветэранаў Міхаіл Пятровіч Слесарэнка.

У Ліпенскім сельсавеце вядзецца ліквідацыя аварыйных дрэў на могілках у Бозаку, Ліпені, Семіровічах, рыхтуецца дакументацыя па перадачы на баланс “Белшыны-агра” і землеўпарадкавальнай службе 8 гектараў пустуючых зямель.

ДУКВП “Водаканал” за красавік-чэрвень прадало насельніцтву 557 тысяч тон вады, у тым ліку сяльчанам — 133 тысячы. У мінулым годзе — 557 і 142 тысячы адпаведна.

Каля 80 дзіцячых пляцовак знаходзіцца на балансе ДУКВП “Райсэрвіс”. Сёлета на іх рамонт было выдзелена звыш 35 мільёнаў рублёў.

Асіповіцкі філіял “Магілёўсаюздрук” разам з прадстаўнікамі вытворчага прадпрыемства “Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия” для сваіх спажыўцоў нядаўна ўстанавілі дзве ўстаноўкі для продажу ахалоджваючых напояў. Адна з іх знаходзіцца на вуліцы Сумчанкі, другая — у павільёне на Паркавай.

Каля 3 тысяч тон дранкі і амаль столькі ж дроў нарыхтавана за час вясенне-летняга перыяду работнікамі Асіповіцкага раёна цеплавых сетак. Гэта складае каля 60% неабходнага запасу.

Тэатральны заезд Міжнароднага творчага фестывалю “Хваля ідэй” прайшоў у балгарскім мястэчку Кранева. Удзельнічалі ў ім і два асіповіцкія калектывы: “Калейдаскоп” (ЦТДіМ) і “Парус” (ДШМ № 1). Першы стаў Дыпламантам фестывалю, а другі прывёз аж 3 дыпломы: за перамогу ў тэатральным конкурсе са спектаклем “Калабок”, за лепшы акцёрскі састаў і асабісты — кіраўніку Людміле Багук — за раскрыццё акцёрскіх здольнасцей дзяцей.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем