Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Дзіцячы клуб “Факел” пры ААТ “АЗАА” днямі святкуе сваё 30-годдзе. З гэтай нагоды тут падрыхтавалі канцэртную праграму, з якой выступяць сёння а 18 гадзіне ў актавай зале заводскага інтэрната.

Татаркаўскі сельсавет актыўна вядзе работы па добраўпарадкаванні. Да 100-годдзя камсамола ў мясцовым парку пасаджана 100 дрэў. Вядзецца ўшчыльненне і падсыпка вуліц Горкага, Вакзальнай, Камсамольскай. Плануецца асфальтаванне вуліцы Заслонава, тратуара па Камуністычнай, Кастрычніцкай. Працягваецца знос самавольных пабудоў.

Суб’екты грамадскага харчавання горада і раёна пачалі прымаць заяўкі ад грамадзян і арганізацый на правядзенне навагодніх карпаратываў і банкетаў. Кошт адпачынку — ад   30 рублёў. У многіх кафэ-рэстаранах плануецца правядзенне забаўляльных праграм.

Бібліятэчная сетка прымеркавала да Сусветнага дня барацьбы са СНIД шэраг мерапрыемстваў: інфармацыйныя гадзіны, міні-лекцыі, кіналекторыі, сустрэчы з медработнікамі, кніжныя выставы.

У праваслаўных хрысціян 28 лістапада распачаўся Калядны пост — адзін з чатырох шматдзённых пастоў, які рыхтуе вернікаў да свята Нараджэння Хрыстова. Ён працягнецца па 6 студзеня.

У клубе “Навігатар” заўтра пройдзе рок-канцэрт з удзелам груп “Parovoz band” (Асіповічы), “Люди в городе” (Бабруйск) и “Cotton buts” (Докшыцы). Пачатак а 21 гадзіне.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем