Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

XIII Беларускі міжнародны медыяфорум “Партнерство во имя будущего: цифровая повестка для медиапро-странства” праходзіць у Мінску 11-14 верасня. У медыяфоруме абменьваюцца прафесійным вопытам прадстаўнікі каля 30 краін блізкага і далёкага замежжа. Сярод 300 чалавек і дэлегаты СМI Магілёўшчыны.

Шклозавод “Ялізава” адзначае 105-гадовы юбілей. Сённяшні святочны канцэрт пачнецца з узнагароджання работнікаў прадпрыемства, потым гледачоў парадуюць артысты, будуць працаваць фуд-корты і дзіцячыя забаўляльныя зоны. Працягнецца праграма выступленнем рок-аркестра, начным Open Air і салютам. А заўтра ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіял “Ялізава” правядзе дзень адчыненых дзвярэй — госці аднаго з найбуйнейшых у краіне вытворцаў бясколернай шкляной тары змогуць убачыць увесь цыкл вытворчасці і наведаць музей шкла. Адбудзецца і таварыскі футбольны матч паміж камандамі пасёлка Ялізава і вёскі Ліпень.

Па дадзеных аддзела па адукацыі райвыканкама, зараз у 47 установах навучаецца і выхоўваецца 5245 школьнікаў і 2061 дашкольнік. У прафесійна-тэхнічным каледжы набываюць спецыяльнасць 232 хлопцы і дзяўчыны, у спецшколе-інтэрнаце выхоўваецца 65 дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату.

Асіповіцкая райарганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з АДАI РАУС у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню аказання першай дапамогі, правяла акцыю, падчас якой аўтамабілістам былі дадзены рэкамендацыі па прадухіленні ДТЗ і аказанні дапамогі пры аварыях.

ШМПЦ “Равеснік” запрашае дзяцей ад 9 да 12 гадоў выдатна правесці час на школьнай дыскатэцы, якая пачнецца заўтра а 16-й гадзіне.

Асіповіцкі РЭС РУП “Магілёўэнерга” неўзабаве будзе паведамляць пра адключэнні электраэнергіі з дапамогай SМS, плануецца і рассылка такіх паведамленняў аб запазычанасці па аплаце за спажытую электраэнергію. Паслуга бясплатная, звярнуцца за яе падключэннем можна да спецыялістаў прадпрыемства альбо да кантралёра ў момант наведвання пры планавым абыходзе.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем