Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Райаддзел па надзвычайных сітуацыях з 20 жніўня па 21 верасня з мэтай прыцягнення грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах правядзе прафілактычную акцыю “У цэнтры ўвагі — дзеці”, прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года.

У ААТ “Лапічы” сёлета ўпершыню вырас добры ўраджай груш сартоў “беларуская позняя” і “дэсертная расашанская”. Апошняй ужо прададзена прыблізна тона і выручана каля 2 тысяч рублёў.

Мясцовым каледжам па 20 жніўня вядзецца прыём дакументаў для атрымання прафтэхадукацыі па такіх спецыяльнасцях, як повар, прадавец, швачка, цырульнік, слесар па рамонце сельгасмашын, трактарыст-машыніст, вадзіцель аўтамабіля катэгорыі С, электразваршчык ручной звар-кі, тынкоўшчык-маляр. Па дзвюх апошніх пададзена найменш заяў, а вось прафесіі слесара, трактарыста і вадзіцеля ў абітурыентаў папулярныя. Планавы набор — 108 чалавек. Ужо сталі навучэнцамі 25 маладых людзей, якія пажадалі стаць тэхнікамі-будаўнікамі.

Райарганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ў рамках рэспубліканскай акцыі “Спёка” перадалі ў “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, “Ясень-АГРА” і “Бярэзіна-Агра-Люкс” мінеральную і бутыляваную пітную ваду “Дарыда”, каб наталіць смагу ўдзельнікаў уборачнай кампаніі. На рахунку мясцовага таварыства Чырвонага Крыжа і яшчэ адна добрая справа — 60 медыцынскіх аптэчак атрымалі сельгаспрадпрыемствы падчас уборкі.

ДАI сумесна з “раёнкай” 14 жніўня правялі рэйд па папярэджванні ДТЗ, звязаных з невыкананнем правілаў дарожнага руху на вуліцах горада, у ходзе якога выяўлены адзін выпадак парушэння правілаў абгону.

Ліпенскім сельсаветам з пачатку года выдадзена сяльчанам звыш 400 даведак. Найбольш папулярная — даведка па месцы жыхарства (297 штук). У сувязі з рэалізацыяй сельгаспрадукцыі, вырашчанай у асабістай гаспадарцы, стала карыстацца попытам адпаведная даведка. Пасведчанні аб нараджэнні і смерці выпісаны 23 грамадзянам.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем