Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

АсIповIцкае РГП Глускага райста закупіла ў насельніцтва каля 12 тон чарніц. Акрамя магазінаў, ягады прымаюць і 5 штатных нарыхтоўшчыкаў. Найбольш актыўныя з іх Таццяна Якаўлева і Генадзь Курачоў, якія разам прынялі ў людзей каля тоны лясной вітаміннай прадукцыі.

У МПЦ “РавеснIк” на працягу канікул кожную сераду і пятніцу з 15 да 17 гадзін працуе дзіцячая гасціная “Бяспечнае лета”.

У мясцовым лясгасе жук-караед па-шкодзіў 2554,8 га наса-джэнняў — прыкладна 80 тысяч кубаметраў. Найбольшае масавае ўсыханне сасны назіраецца ў Дрычынскім лясніцтве — 471,8 га (34,4 тыс. куб.) — і Дараганаўскім — 363,1 (9,8). Вырублена ўжо 2145,4 га — 60,4 тыс. “кубоў”.

Па дадзеных цэнтральнай райбальнIцы, на пачатак года ў сельскай мясцовасці пражываў 13061 жыхар, з іх 6416 праца-здольнага ўзросту, дзяцей — 1912, у тым ліку да 1 года — 79.

У ДрычынскIм сельсавеце гаспадарамі падворкаў утрымліваецца: кароў — 40, коз — 26, свінней — 172, коней — 2, сабак — 170, катоў — 164, трусаў — 77, птушак — 1367, пчоласем’яў — 162.

У аварыйную службу раёна газазабеспячэння філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” РУП “Магілёўаблгаз” з пачатку года паступіла 422 заяўкі і 779 — на рамонт газавага абсталявання. Па пытаннях мантажу, перамантажу і замены абсталявання звярнулася 538 землякоў. Акрамя гэтага, абследавана 3689 кватэр на прадмет бяспечнага карыстання газам.

Занальны вузел электрасувязI ў канцы ліпеня заканчвае работы па пераключэнні існуючай тэлефоннай нумарацыі на АТС Ялізава на новую. Пасля правя-дзення мадэрнізацыі ўсе абаненты пасёлка змогуць карыстацца паслугамі высокахуткаснага інтэрнэта. Восенню такая ж магчымасць з’явіцца і ў жыхароў паўднёвага боку горада і вуліцы Патоцкага.

Па 16 лIпеня ў раёне праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дзіця — галоўны пасажыр!”.

 

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем