Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Першынство, адкрыты чэмпіянат краіны ў доўгім цыкле па гіравым марафоне і адкрыты Кубак г. Асіповічы стартуюць заўтра ў 11.00 у “Юнацтве”. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця паўдзельнічае Вячаслаў Харанека і іншыя рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса. Будзе цікава!

440 асобін налічвае асіповіцкі зубрыны статак. Гэта самая вялікая колькасць лясных волатаў за ўсю гісторыю іх існавання на тэрыторыі раёна.

266 кароў утрымліваецца на ўласных падворках землякоў, з іх 243 — у сельскай мясцовасці. Лідзіруе па колькасці буйной рагатай жывёлы аг. Вяззе: 36 рагуль.

Iдэнтыфікацыя свойскай жывёлы — неабходная працэдура, калі ўласнік збіраецца здаваць лішкі прадукцыі альбо рэалізаваць гадаванцаў на мяса. Афармляюцца заяўкі на набыццё сродкаў ідэнтыфікацыі — бірак, мікрачыпаў — у сельвыканкамах.

Месячнік грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы, прымеркаваны да пачатку вяснова-палявых работ, распачаўся ўчора. Працягнецца ён па 15 красавіка. Аб парушэннях правілаў і нормаў аховы працы можна паведаміць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі па тэл. 8 (017) 203-90-48.

Кааператывы па газіфікацыі зараз актыўна ствараюцца ў пасёлку Татарка. Так, у “Татарку-Газ № 2” пададзена ўжо 34 заявы, у “Татарку Шасэйную” — 9. Усяго ж у населеным пункце 364 домаўладанні. Работы плануецца распачаць у бягучым годзе.

Паводка сёлетняй вясною прагназуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў. Зараз, напрыклад, узровень вады ў Пцічы на гідрапосце — 2 метры 56 сантыметраў, тады як крытычная адзнака — 3,5 м. Аднак землякам, сядзібы якіх знаходзяцца ў зоне рызыкі, трэба сачыць за сітуацыяй і, пры неабходнасці, абясточыць склепы, а прадукты вынесці. За дапамогай трэба звяртацца ў РАНС.

32 шлюбы і 8 разводаў жыхароў горада і раёна зарэгістравана за студзень-люты ў аддзеле ЗАГС райвыканкама.

Рыбгасам “Свіслач” вядуцца падрыхтоўчыя работы да новага сезона. Праводзіцца дэзінфекцыя і напаўненне сажалак, рыхтуецца рыбапасадачны матэрыял. Зарыбляцца сажалкі будуць прыкладна праз месяц.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость