Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Больш за 40 заяў аб выплаце страхавой кампенсацыі за пашкоджанне і знішчэнне маёмасці ў выніку стыхійных бедстваў паступіла ў раённае прадстаўніцтва Белдзяржстраху з 17 мая па 24 чэрвеня. Ад граду пацярпелі будынкі, у выніку перанапружання ў электрасетцы з-за ўдару маланкі выйшла са строю бытавая тэхніка. Па заявах выплачана больш за 37 млн. рублёў страхавых кампенсацый.

Нарэшце пачалося запаўненне вадой магістральных цепласетак, размешчаных па вул. Праектнай і Першамайскай, уздоўж вул. 60 гадоў Кастрычніка ад пральні да вул. Сумчанкі. На чарзе – унутрыквартальныя ўчасткі.

Акцыю «Дзяцiнства неацэнна!» праводзіць РКЦ № 13 у г. Асіповічы філіяла ААТ «Белаграпрамбанк»-МАУ. У рамках дзіцячай ашчаднай праграмы «Расці вялікі!» кожнага кліента, які адкрые ўклад на дзіця, чакае падарунак.

У 11 кіёсках ААТ «Магілёўсаюздрук», адзін з якіх размешчаны ў п. Ялізава, землякі могуць набыць свежую перыёдыку ці карысныя дробязі. 19 чэрвеня змянілася аблічча кіёска на скрыжаванні Сацыялістычнай і Рабоча-Сялянскай вуліц: у павільёне новага ўзору для зручнасці пакупнікоў пашыраны прадстаўлены асартымент і выкладка тавараў. Дарэчы, нягледзячы на невялікую колькасць гандлёвых кропак, агульны тавараабарот іх у месяц складае каля 1 мільярда рублёў.

У Татаркаўскім сельсавеце ідзе пастаянная работа па добраўпарадкаванні: толькі за май-чэрвень адрамантавана 430 м агароджы, на 58,5 м2 дарог па вуліцах Ленінскай і Вакзальнай праведзены ямачны рамонт, ажыццёўлены пакос 2,3 га пустазелля. Не па-за ўвагай і чысціня: у лесапаласе паблізу вуліцы Камуністычнай ліквідавана несанкцыянаваная звалка смецця, таксама праве-дзена чарговая ўборка тэрыторыі могілак, брацкай магілы і помніка загінуўшым воінам і партызанам.

“Дэльфін” падвёў вынікі года: са жніўня мінулага па чэрвень 2014 года жыхары горада і раёна наведалі басейн больш за 23 тысячы разоў. Максімальная іх колькасць – 2.777 – была зафіксавана ў лютым.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем