Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Новыя гарадскія маршруты аўтапарка-19 дзейнічаюць у райцэнтры з 22 студзеня. Аўтобусы з абазначэннямі 7в, 7г, 9в, 15в, 15г рухаюцца па вуліцы Сташкевіча з прыпыначным пунктам “Гімназія”. Звяртайце ўвагу на інфармацыю на аўтобусных прыпынках! Новы расклад руху транспарту размешчаны на сайтах райвыканкама і раённай газеты.

68000 тон збожжа перапрацавана летась Асіповіцкім вытворчым участкам ААТ “Бабруйскі КХП”. Выпушчана 31100 тон мукамольнай прадукцыі і 18216 — крупяной. Аб’ём вытворчасці ў дзеючых цэнах склаў 20592 тысячы рублёў — 101,7% да    2016 г.

48 дзікоў з мэтай недапушчэння заносу і распаўсюджвання на тэрыторыі раёна афрыканскай чумы свіней ліквідавана і ўтылізавана за мінулы год: членамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў — 27, прадстаўнікамі паляўнічых гаспадарак лясгаса і філіяла “Асіповіцкае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” — 13 і 8 асобін адпаведна. У студзені знішчана 4 кабаны.

28663 абаненты знаходзіцца на абслугоўванні Асіповіцкага раёна электрасетак філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” РУП “Магілёўэнерга”. Летась спецыялістамі прадпрыемства заменена 3559 прыбораў уліку, 2500 з якіх электронныя з аўтаматызаванай сістэмай кантролю перадачы дадзеных.

На ўліку па цяжарнасці ў гінекалагічным аддзяленні райпаліклінікі зараз знаходзіцца 251 жанчына — на 36 менш, чым у леташнім студзені. Сярод будучых матуль — дзве непаўналетнія. За 2017 год на перадабортнае кансультаванне да псіхолага было накіравана 39 зямлячак, 11 з якіх вырашылі захаваць цяжарнасць.

Пасведчанні шматдзетным сем’ям з пачатку года выдаюцца ў Цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем