Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У рамках акцыі “Нашы дзеці” рабят з Ясенскага сацыяльнага прытулку наведаў старшы следчы Арцём Рэкіш, які па даручэнні супрацоўнікаў райаддзела Следчага камітэта павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, з Новым годам і Калядамі і ўручыў карысныя падарункі.

Эксклюзіўны падарунак — экскурсію па Бабруйску — атрымалі ў рамках акцыі “Прафсаюзы — дзецям” выхаванцы спецшколы-інтэрната ад райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Рабят уразілі крэпасць, помнік ахвярам фашызму і, канечне, бабёр — сімвал горада-суседа.

Летась на вытворчасці адбылося 16 няшчасных выпадкаў, з іх 3 з цяжкімі наступствамі (2016 год — 13 і 5 адпаведна). Дзвюма мабільнымі групамі ў складзе прадстаўнікоў райвыканкама, Дэпартамента дзяржінспекцыі працы, тэхна- і энерганагляду, райЦГЭ, МНС і пракуратуры наведана 140 аб’ектаў і выяўлена 1240 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Аддзелам працы і занятасці райвыканкама за мінулы год працаўладкавана 1273 чалавекі, з іх 782 беспрацоўныя. На 1 студзеня ў аддзеле зарэгістравана 312 наяўных вакансій і 110 (на пачатак 2017 года — 166) грамадзян, якім патрабуецца працаўладкаванне.

У населеных пунктах Дрычынскага сельсавета, дзе на пачатак студзеня пражывае 653 чалавекі (2017 год — 693), за год узамен 48 высечаных аварыйных дрэў пасаджана 51 маладое; пры ліквідаванні 65 несанкцыянаваных звалак вывезена 325 кубаметраў смецця; 343 разы праведзена абследаванне 332 домаўладанняў; знесена 2 безгаспадарныя дамы, на што выдаткавана 660 рублёў.

Iнспекцыяй па справах непаўналетніх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа з 31 хлопцам і 13 дзяўчынамі, якія трапілі ў поле зроку інспектараў за хуліганства, дробныя крадзяжы, ужыванне спіртнога і іншыя адміністратыўныя правапарушэнні.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем