Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

915 ялінак рознай вышыні, 26 дрэўцаў у кадках, 69 навагодніх букетаў рэалізавана ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” на навагодніх кірмашах. Выручка ад продажу эксклюзіўнай прадукцыі склала больш за 6300 рублёў.

Самая маленькая жыхарка раёна — першая ў сёлетнім спісе асіповіцкіх немаўлят — нарадзілася ўчора ў 6 гадзін 20 хвілін у акушэрска-гінекалагічным аддзяленні ЦРБ. Вага “снягурачкі” 3500 грамаў, рост — 52 см. А завяршыў год 31 снежня ў 19.50 хлопчык. Віншуем маладых матуль Марыну і Кацярыну!

8923 экзэмпляры новых кніг, газет і часопісаў паступіла за мінулы год у цэнтралізаваную бібліятэчную сетку раёна. 1385 з іх — на беларускай мове. Найбольш папоўніліся навінкамі паліцы з мастацкай літаратурай.

Рэйтынг самых папулярных карцIн, якія дэманстраваліся ў кінатэатры “Радзіма” ў 2017 годзе, выглядае так: “Пираты Карибского моря: Мертвецы не рассказывают сказки” — 1106 гледачоў; мультыплікацыйны фільм “Гадкий я 3” (1083); “Форсаж 8” (771).

Усяго раённы аддзел кінавідэаабслугоўвання летась аказаў платных паслуг на 82 тыс. рублёў, а 1500 сеансаў наведала больш за 38 тысяч гледачоў.

«ПЕРШАЯ ГЛАВА». Выдавецтва «Рэгістр» пачало прыём заявак для ўдзелу ў шостым літаратурным конкурсе для пісьменнікаў-пачаткоўцаў. Высылаць свае творы можна да 1 лютага ўключна на электронны адрас konkurs@ profmedia.by. Падрабязнасці аб праекце на сайце 1glava.by

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем