Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Райспажыўтаварыствам праведзена дабрачынная акцыя “Сюрпрыз да Новага года”, падчас якой былі ўручаны бясплатныя падарункі 25 жыхарам з 13 вёсак, дзе колькасць насельнікаў не больш за 3 чалавекі.

У ШМПЦ “Равеснік” 24 снежня а 12 гадзіне пачнецца Калядны фестываль “Дом, дзе нараджаюцца таленты” (уваход вольны), а 26 чысла а 18 гадзіне тут пакажуць спектакль   роставых лялек “Навагодні шчанячы патруль”, трапіць на які можна па білетах, купленых у касе ўстановы альбо заказаных па тэлефонах: 70-698, 70-699. 28 снежня і 4 студзеня а 11 гадзіне адбудуцца дзіцячыя дыскатэкі.

Раённы гісторыка-краязнаўчы музей 26 снежня адкрые персанальную   выставу асіпаўчанкі Таццяны Лубнеўскай “101 Дзед Мароз”, якая пазнаёміць гасцей з галоўным героем навагодніх свят розных часоў і народаў.

Кіёскі “Магілёўсаюздруку” прапануюць пакупнікам шырокі навагодні асартымент. Тут прадстаўлена паліграфічная прадукцыя для святочнага афармлення пакояў у выглядзе расцяжак, наклеек, фігурак, выяў Сабачкі — сімвала надыходзячага года, штучныя ёлкі вышынёй да 60 см, календары-2018 і г.д.

Асіповіцкі лясгас штодзённа прадае навагоднія дрэвы на тэрыторыі лясніцтваў, плошчы імя Леніна і аўтастаянцы ТК “Сіці Мол”. Кошт лясных прыгажунь — ад 7,50 руб. Работнікі прыродаахоўных органаў папярэджваюць землякоў аб недапушчальнасці незаконнай рубкі ёлак: за такія дзеянні прадугледжаны штраф да 300 базавых велічынь.

РВПС “Белпошта” прыняў 205 заказаў на паслугу “Віншаванне Дзеда Мароза” коштам ад 5 да 23 рублёў. У паштовых аддзяленнях таксама можна набыць святочныя паштоўкі з выявамі сабакі, мішуру і іншыя навагоднія тавары.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем